Жамайтукі
| Жамайтукі лац. Žamajtuki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°07′12″ пн. ш. 25°47′20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 12 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843061 |
| Нумарны знак | 4 |
| Жамайтукі на мапе Беларусі ± Жамайтукі | |
Жамайтукі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе маёнтка Жамыслаўль памешчыцы Ўмястоўскай, 25 рэвіскіх душ. У 1897 г. 13 двароў, 80 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары, 83 дзесяціны зямлі.
У 1921 −1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 63 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска(15двароў, 90 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. Падчас нямецкай акупацыі — спаленая.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Праца». 3 1953 г. у калгас імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 51 жыхар. Пасьля ў складзе калгасу «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 12 чалавек[2]
- 1999 год — 21 чалавек, 511 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.