Баравікі (Івейскі раён)
Баравікі лац. Baraviki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 54 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′55″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 54.06528° пн. ш. 25.76222° у. д.Каардынаты: 54°3′55″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 54.06528° пн. ш. 25.76222° у. д. |
± Баравікі |
Баравікі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVIII стагодзьдзі вёска Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносілася да маёнтка Суботнікі. У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 18 двароў, 143 жыхары, у 1909 г. 170 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 155 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (43 двары, 122 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Дзімітрова, які абслугоўвала Ліпнішкаўская МТС. 3 1960 г. у саўгасе «Суботнікі». Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 39 двароў, 85 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 85 чалавек, 39 двароў
- 2009 год — 54 чалавекі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Вонкавыя спаслыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віртуальная Івейшчына(недаступная спасылка)