Хілевічы
Хілевічы лац. Chilevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843161 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′3″ пн. ш. 25°48′19″ у. д. / 54.05083° пн. ш. 25.80528° у. д.Каардынаты: 54°3′3″ пн. ш. 25°48′19″ у. д. / 54.05083° пн. ш. 25.80528° у. д. |
± Хілевічы |
Хілевічы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX ст. вёска Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У складзе маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 33 рэвіскія душы, у 1897 г. 20 двароў. 143 жыхары, у 1909 г. 22 двары, 164 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 141 жыхар.
3 12.10.1940 г. вёска (31 двор, 170 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
3 1950 г. працавала бібліятэка. У 1952 г. арганізаваны калгас імя П.К.Панамарэнкі. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». У 1970 г. 107 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 19 чалавек[2]
- 1999 год — 38 чалавек, 19 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу