Перайсьці да зьместу

Кастусь Травень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кастусь Травень (сапр. Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч; 15 верасня 1947 г., в. Суботнікі Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці[1] — 28 кастрычніка 2021 г., Менск) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў ад 2007 г.

Нарадзіўся ў Віленскім краі пасьля Другой сусьветнай вайны ў вёсцы Суботнікі Івейскага раёну. У 1962 годзе сям’я пераехала ў Стары Быхаў Магілёўскай вобласці, дзе Кастусь скончыў сярэднюю школу. У 1970 годзе скончыў геаграфічна-біялагічны факультэт Менскі пэдагагічны інстытут імя Горкага. Па 1978 год працаваў настаўнікам. З 1978-га — інспектар РКНК. Працяглы час працаваў настаўнікам, быў на савецкай рабоце, у народным кантролі, на будаўніцтве, у ЖЭСе, больш за дзесяць гадоў рабіў мэнэджарам, гандляваў у шапіках, апошнім часам працаваў рэквізытарам на здымках мастацкіх фільмаў. Цікавіўся філязофіяй, антрапалёгіяй, псыхалёгіяй, сацыялёгіяй, гісторыяй, асабліва XX стагодзьдзя.

Друкаваўся ў «Нашай Ніве» (першае апавяданне «Вокліч»напісана и надрукавана у чэрвені 1997г.), у штотыднёвіках ЛіМе, «Новы час», у часопісе «Arche», «Дзеяслове», «Акно», таксама ў альманахах «Гоман» і «Панядзелак»". У першую кнігу таленавітага празаіка «Маўчы і будзь хітрым», выдадзеную ў 2007 годзе, ўвайшлі апавяданні, аб’яднаныя тэмай актыўнай і акрэсленай жыццёвай пазіцыі людзей самых розных сацыяльных пластоў грамадства. Ужо ў 2008 годзе была надрукавана другая кніжка апавяданняў і крытычных артыкулаў — «Гульня белымі фігурамі».

Кастусь Травень з’яўляецца уладальнікам «Залатога пяра» у намінацыіі «Проза» за 2006 год у часопісе «Гоман».

Пераклаў на беларускую мову ўспаміны свайго бацькі, Кудраўцава Аляксандра Пятровіча, якія былі надрукаваны ў 2020 годзе як кніжка «Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі». Бацька Кастуся Траўня, Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923—1997), нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя» ў Быхаўскім раёне. За працоўныя поспехі ўзнагароджаны чатырма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна і ордэнам Айчынай вайны I ступені, а таксама медалём «За перамогу над Германіяй».

У сваей творчасці Кастусь Травень карыстаўся неафіцыйным беларускім правапісам.

Зборнікі апавяданняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Маўчы і будзь хітрым (апавяданні)/ К.Травень — Мінск: Народная кніга, 2007. —192 с.

2. Гульня белымі фігурамі (апавяданні і артыкулы)/ К.Травень — Мінск: Логвінаў, 2008. — 167 с.

3. Брыгадны генерал (апавяданні)/ К.Травень — Вільня: Наша будучыня, 2011.—208 с.

4. Маўчы і будзь хітрым (2-е выданне)/ К.Травень — Мінск: Логвінаў, 2013. —239 с.

5. Дзень, калі загінуў Апалон (аповесць, апавяданні, артыкулы)/ К.Травень — Вільня: Логвінаў, 2015. —236 с.

6. Калі жыцце ідзе на заканчэнне (няскончаны зборнік апавяданняў)/ К.Травень

Переклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі/А.П. Кудраўцаў — Мінск, 2007. —166 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]