Перайсьці да зьместу

Сьлесары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьлесары
лац. Ślesary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 36 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843146
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′4″ пн. ш. 25°39′23″ у. д. / 54.10111° пн. ш. 25.65639° у. д. / 54.10111; 25.65639Каардынаты: 54°6′4″ пн. ш. 25°39′23″ у. д. / 54.10111° пн. ш. 25.65639° у. д. / 54.10111; 25.65639
Сьлесары на мапе Беларусі ±
Сьлесары
Сьлесары
Сьлесары
Сьлесары
Сьлесары
Сьлесары

Сьлесары́[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XVIII стагодзьдзі вёска маёнтка Суботнікі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Радзівілаў, у 1762 г. у складзе Суботніцкай парафіі.

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Квяткоўцы памешчыка Э. Умястоўскага. У 1861 г. 35 рэвіскіх душ, у 1897 г. 16 двароў, 107 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 134 жыхары.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 111 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (37 двароў, 191 жыхар), цэнтар Сьлесароўскага сельсавету, затым у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Івейскага раёну. У верасьні 1950 г. арганізаваны калгас «Сьветлы шлях», з 1963 г. у саўгасе «Суботнікі». Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 33 двары, 57 жыхароў.

  • 2009 год — 36 чалавек[2]
  • 1999 год — 57 чалавек, 33 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]