Рудэўшчына
Рудэўшчына лац. Rudeŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843136 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′2″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.13389° пн. ш. 25.67167° у. д.Каардынаты: 54°8′2″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.13389° пн. ш. 25.67167° у. д. |
± Рудэўшчына |
Рудэ́ўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Апіты. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Рудэўшчына ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносілася да Суботніцкай парафіі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 33 рэвіскія душы, у складзе маёнтку Квяткоўцы Э. Умястоўскага. Паводле перапісу 1897 г., 21 двор, 137 жыхароў. У 1909 г. 26 двароў, 182 жыхары.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 158 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (41 двор, 236 жыхароў) у Сьлесароўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Пагранічнік». У 1964 г. адкрыта пачатковая школа. У 1970 г. 91 жыхар. Цяпер вёска ў складзе Суботніцкага сельсавету і калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 13 двароў, 21 жыхар.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 21 чалавек, 13 двароў
- 2009 год — 7 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.