Валянціна Курсевіч
Валянціна Курсевіч | |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў | |
---|---|
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Аляксандар Мякіньнік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
13 траўня 1965 (59 гадоў) Суботнікі, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Сужэнец: | замужам |
Дзеці: | сын |
Адукацыя: | Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1988), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі |
Узнагароды: | Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Беларусі, нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» |
Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (1965, Суботнікі, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Заслаўскай акругі № 77[1]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1988 годзе скончыла Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці «Лекарская справа». Працавала лекаркай выязной брыгады станцыі хуткай мэдычнай дапамогі Менскага раёну. Пазьней перайшла на працу кардыялягіняй у Менскае раённае тэрытарыяльнае мэдычнае абʼяднаньне. Затым уладкавалася кардыялягіняй і рэўматалягіняй у Менскую абласную клінічную лякарню, дзе стала намесьніца галоўнага лекара па мэдычнай частцы. У наступным заняла пасаду загадніцы кардыялягічнага аддзяленьня 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску. Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. Напісала звыш 20 навуковых артыкулаў у галіне кардыялёгіі і рэўматалёгіі[3].
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77 у Менскім раёне. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[4] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы. Адказвала за 3 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі[3]:
- 13 чэрвеня 2017 году «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»[5];
- 2 кастрычніка 2018 году «Аб унясеньні дапаўненьня ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям’і»[6];
- 19 чэрвеня 2019 году «Аб зьмяненьні Закону «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрыманьня сям’і»[7].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77[8]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па інфармацыйнай палітыцы[9]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бахрэйну, Вялікабрытаніі, Ірану, Румыніі і Тайлянду[10]. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў:
- 9 красавіка 2020 году «Аб зьмяненьні Закону «Аб лекавых сродках»[11];
- 19 лістапада 2020 году «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя і аказаньні псыхалягічнай дапамогі»[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ В.В. Ермаловіч, В.У. Казловіч, В.Л. Ксюк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў // Парлямэнт – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня / гал.рэд. Галіна Галаватая, пад агул.рэд. Уладзімера Андрэйчанкі, Міхаіла Мясьніковіча. — Менск: БелТА, 2019. — С. 31. — 304 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-7064-34-2
- ^ а б Курсевіч Валянціна Вацлаваўна // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 13 чэрвеня 2017 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб унясеньні дапаўненьня ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2 кастрычніка 2018 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 19 чэрвеня 2019 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ Дэпутацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкім Сходзе Саюзу Беларусі і Расеі // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ Курсевіч Валянціна Вацлаваўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 9 красавіка 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя і аказаньні псыхалягічнай дапамогі» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валянціна Курсевіч // Газэта «Зьвязда», 6 сьнежня 2019 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
- Вольга Стружынская. Законапраект аб ахове здароўя: акрэдытацыя, экспэртыза якасьці і рэзыдэнтура // Партал «Слушна», 15 студзеня 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 13 траўня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Івейскім раёне
- Беларускія жанчыны
- Беларускія лекары
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Жанчыны-палітыкі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня