Лаўкенікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаўкенікі
трансьліт. Laŭkieniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 17 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843091
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°43′52″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.73111° у. д. / 54.12639; 25.73111Каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°43′52″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.73111° у. д. / 54.12639; 25.73111
Лаўкенікі на мапе Беларусі ±
Лаўкенікі
Лаўкенікі
Лаўкенікі
Лаўкенікі
Лаўкенікі
Лаўкенікі

Лаўке́нікі[1] (таксама — Лаўкені́кі[1]) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. У 1861 годзе 51 рэвіская душа, у 1897 годзе 19 двароў, 157 жыхароў. У чэрвені 1906 году ў вёсцы адбываліся сялянскія хваляваньні. У 1909 годзе 24 двары, 178 жыхароў, 178 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гадах у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 156 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (35 двароў, 195 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У верасьні 1950 году арганізаваны калгас імя А. В. Суворава. З 1954 г. у калгасе імя М. І. Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль» і ў Суботніцкім сельсавеце. Дзейнічала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Жамыслаўль».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 17 чалавек[2]
  • 1999 год — 51 чалавек, 30 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234—235
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.