Жамыслаўль
Жамыслаўль | |
трансьліт. Žamyslaŭĺ | |
![]() Палац графаў Умястоўскіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 456 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231343 |
СААТА: | 4229843066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′43″ пн. ш. 25°45′55″ у. д. / 54.12861° пн. ш. 25.76528° у. д.Каардынаты: 54°7′43″ пн. ш. 25°45′55″ у. д. / 54.12861° пн. ш. 25.76528° у. д. |
Жамыслаўль на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Жамыслаўль | |
![]() |
Жамысла́ўль[1], Жэмласлаў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Існуе меркаваньне, што афіцыйная назва «Жамыслаўль» зьяўляецца няслушным перакручваньнем традыцыйнай назвы паселішча «Жэмласлаў». Менавіта гэтая назва найбольш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Тым часам сам тапонім утварыўся ад прозьвішча Жэмла[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына[2], а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Яны ўваходзілі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і былі ў валоданьні Яна Зяновіча. У 1587 годзе ягоныя дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі зь Дзевянішак у Наваградак.
Каля 1700 году маётак знаходзіўся ў валоданьні Марцыяна з Тучына Жэмлы, падкаморага ашмянскага[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жэмласлаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 4 студзеня 1807 году граф Якуб Умястоўскі, які набыў маёнтак у Антонія Кяневіча, мазырскага земскага судзьдзі, распачаў тут будаваньне палаца. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Граф любіў падабенства, таму дом стаўся паменшанай копіяй Лазенкаўскага палаца ў Варшаве.
Каля 1861 году ў склад маёнтку Жэмласлава ўваходзіла 13 мясцовасьцяў, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. Увесну і ўлетку 1861 году тут адбыліся сялянскія хваляваньні, якія скончыліся сутычкай з расейскім войскам; непакорлівых цягнулі на пакараньне ў Жэмласлаў, дзе стаялі казакі. Францішак Багушэвіч прысьвяціў гэтым падзеям верш «Хрэсьбіны Мацюка», у якім апавядаецца пра маскалізацыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага праз гвалтоўнае далучэньнем тутэйшых сялянаў-каталікоў да Маскоўскага патрыярхату. Тым часам нязгодных зьмяніць веру расейскія карнікі абвяшчалі «палякамі»: Ну і далі ж мне добра на знак: Цягнулі, біўшы, у Замаслаў, Каб помніў крэпка, што я паляк, Каб і вам гэта здарэньне сказаў![4].
- Старая графіка Жэмласлава
Палац. Н. Орда, 1875
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жэмласлаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Жэмласлаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе Жэмласлаў увайшоў у БССР. 19 лістапада 2000 году ў вёсцы адбылося ўрачыстае аьвячэньне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста Валадара[6]. У 2000-я гады Жэмласлаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.
- Старая графіка
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 475 чал. (у маёнтку)
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 550 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 456 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вінакурня (1885)
- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх (2-я пал. XVIII — XIX стагодзьдзі; паменшаная копія Лазенкаўскага палаца ў Варшаве)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дом адпачынку (1930-я)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Жэмласлава
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234
- ^ а б в Нехвядовіч К. Żemłosław = Жэмласлаў. — Познань: Gawia, 2005.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII. — Warszawa, 1893. S. 775.
- ^ Першае сутыкненне беларусаў з «рускім светам»: як гэта было // Наша Ніва, 21 сакавіка 2017 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Суботнікі: парафія п.н. Уладыслава(недаступная спасылка), Гродзенская Рыма-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — IV. Дэканат Іўе
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нехвядовіч К. Żemłosław = Жэмласлаў. — Познань: Gawia, 2005.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII. — Warszawa, 1893. S. 775.