Ёдзенцы
Выгляд
| Ёдзенцы лац. Jodziency | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′22,90″ пн. ш. 25°40′29″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 28 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843056 |
| Нумарны знак | 4 |
| Ёдзенцы на мапе Беларусі ± Ёдзенцы | |
Ёдзенцы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. 3 1861 г. 30 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Квяткоўцы памешчыка Ўмястоўскага. Паводле перапісу 1897 г., 14 двароў, 83 жыхары. У 1905 г. 92 жыхары, 130 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 21 двор, 108 жыхароў.
3 12.10.1940 г. у Сьлесароўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». 3 1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 99 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 28 чалавек[2]
- 1999 год — 45 чалавек, 23 двары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf), Сустракаецца таксама варыянт Е́дзенцы
- ↑ Вынікі перапісу