Навасяды (Івейскі раён)
Навасяды лац. Navasiady | |
Былая назва: | Паплаўшчына |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843111 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′3″ пн. ш. 25°49′24″ у. д. / 54.1175° пн. ш. 25.82333° у. д.Каардынаты: 54°7′3″ пн. ш. 25°49′24″ у. д. / 54.1175° пн. ш. 25.82333° у. д. |
± Навасяды |
Навася́ды[1] (старая назва Паплаўшына)— вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX ст. вёска Паплаўшчына ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 15 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Жамыслаўль Умястоўскай. Паводле перапісу 1897 г., в. Навасяды (або Паплаўшчына), 5 двароў, 41 жыхар.
У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 10 двароў, 49 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (13 двароў, 63 жыхары) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г.пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя К.К.Ракасоўскага. 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль».У 1970 г. 37 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 7 чалавек[2]
- 1999 год — 14 чалавек, 7 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Іўеўскі раён. — Менск: Белта, 2002.