Перайсьці да зьместу

Савецкая Беларусь (1920)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Савецкая Беларусь (газэта)»)
Ня блытаць з расейскамоўнай «Советской Белоруссией».
Савецкая Беларусь
Тып штодзённая
Заснавальнік Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі
Выдавец Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, СНК БССР
Заснаваная 1920
Закрытая 21 сакавіка 1933
Палітыка Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі
Мова беларуская
Штаб-кватэра

Смаленск (1.2.1920 — 15.8.1920);

Менск (15.8.1920 — 21.3.1933). Пляц Волі 17.

«Савецкая Беларусь» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. У розны час орган Рэўкома, ЦВК, СНК БССР.

Газэта выходзіла на беларускай мове ў Смаленску з № 1 (1 лютага 1920 г.) да № 8 (10 ліпеня 1920 г.) і ў Менску зь 15 жніўня 1920 году да апошняга № 3723 ад 21 сакавіка 1933 году.

У 1920—1921 гг. на старонках газэты «Савецкая Беларусь» друкаваліся: газэта сялянскай моладзі «Малады араты» (Орган ЦК ЛКСМ Беларусі) і ў 1924—1925 гг. газэта «Чырвоная варта». Рэдакцыя выдавала літаратурныя часопісы-дадаткі «Радавая рунь» (1924 г.) і літаратурны дадатак з аднайменнай назвай «Савецкая Беларусь» (№ 1, 29 студзеня 1928 г. — № 20, 15 сьнежня 1928 г.).[1]

У газэце свае творы друкавалі Адам Бабарэка, Янка Бобрык, Пятрусь Броўка, Зьмітрок Бядуля, Алесь Вечар, Анатоль Вольны, Максім Гарэцкі, Пятро Глебка, Уладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Янка Купала, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Язэп Пушча, Леапольд Родзевіч, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны й іншыя пісьменьнікі, літаратуразнаўцы, публіцысты і краязнаўцы.

У 1930—33 гадах ва ўмовах рэпрэсій са старонак газэты зьніклі матэрыялы пра беларускую нацыянальную культуру. Спыніла існаваньне ў 1933 годзе.

Першыя дзесяць нумароў рэдкалегія: Алесь Бурбіс, Вільгельм Кнорын, Аляксандар Чарвякоў, Фабіян Шантыр, сакратар Цішка Гартны.

Адказныя рэдактары ў розныя гады: Сьцяпан Булат, Зьміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі (1921), Ігнат Шыпіла (1924), Міхась Чарот (1925–1928), Павал Шастакоў (1929–1931)

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 100 (№ 797); 136 (№№ 1155, 1156). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]