Янка Бобрык
Янка Бобрык | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 ліпеня 1905 Глуск |
Памёр | 25 жніўня 1942 Ленінград |
Пахаваны | |
Жонка | Натальля Вішнеўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Дэбют | «Пунсовае раньне» (1926) |
Янка Бобрык (сапр. — Іван Іванавіч Бобрык; 21 ліпеня 1905, Глуск, Магілёўская вобласьць — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, асьпірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1936). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёну, быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Беларускім дзяржаўным кіно, упраўленьні па справах мастацтваў Ленінградзкага гарвыканкама. У 1938 ажаніўся з паэткай Натальляй Вішнеўскай.

У час нямецка-савецкай вайны па стане здароўя быў зьняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 г. дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэньня. У канцы ліпеня 1942 яго зьнясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся з 1924 году. Выдаў зборнік вершаў «Пунсовае раньне» (1926, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыцьцё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у друку з апавяданьнямі і нарысамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986. С. 160—163.
- Грахоўскі С. «Кветкі і вечны агонь»//www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
- (недаступная спасылка) Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Янка Бобрык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Нарадзіліся ў Глуску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія літаратары
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»
- Беларускія настаўнікі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны