Марыяна Андухар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыяна Андухар
Марыяна Андухар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 ліпеня 1983 (35 гадоў)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Эстудыянтэс
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006
2005—2006
2006—2009
2009—2014
2012
2014—2016
2014
2016
2016—
Уракан
Палерма
Эстудыянтэс
Катанія
Эстудыянтэс
Напалі
Катанія
Эстудыянтэс
Эстудыянтэс
60 (0)
11 (0)
105 (0)
135 (0)
18 (0)
12 (0)
11 (0)
12 (0)
9 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 сакавіка 2015.

Марыя́на Ганса́лё Анду́хар (па-гішпанску: Mariano Gonzalo Andújar; нарадзіўся 30 ліпеня 1983 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі брамнік клюбу «Эстудыянтэс» і нацыянальнай зборную Аргентыны. У складзе «Эстудыянтэсу» ў 2009 годзе атрымаў перамогу ў Кубку Лібэртадорэс і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў клюбе «Ўракан» у 2001 годзе й застаўся ў камандзе нават пасьля вылету ў ніжэйшы дывізіён прыз два гады. У сэзоне 2005—2006 гадоў выступаў за італьянскі «Палерма» ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з боку мясцовых брамнікаў. Усяго Марыяна правёў 11 матчаў у італьянскай Сэрыі A.

У 2006 годзе Андухар далучыўся да каманды, кіраванай Дыега Сымэонэ — «Эстудыянтэс», і стаў адным з ключавых гульцоў у камандзе, якая атрымала перамогу ў Апэртуры чэмпіянату Аргентыны 2006 году. Андухар правёў 16 з 19 матчаў у турніры і прапусьціў у іх толькі 9 галоў. Ён таксама ўдзельнічаў у «Залатым матчы» супраць «Бокі Хуніёрс», які скончыўся перамогай «Эстудыянтэс» зь лікам 2:1. Клюб ўпершыню за 23 гады стаў чэмпіёнам Аргентыны. У 2008 годзе «Эстудыянтэс» дайшоў да фіналу Амэрыканскага кубка — гэта быў першы міжнародны фінал для клюбу з 1971 году, аднак клюб зь Ля-Пляты саступіў бразыльскаму «Інтэрнасьёналу».

24 чэрвеня 2009 году было абвешчана аб пераходзе па заканчэньні Кубка Лібэртадорэс Марыяна Андухара ў італьянскую «Катанію». Кантракт разьлічаны на 4 гады[1]. 24 студзеня 2014 году афіцыйны сайт «Напалі» паведаміў пра пасьпяховы мэдычны агляд Андухара ў рамках падрыхтоўкі трансфэру гульца ў Нэапаль[2]. Праз чатыры дні было дасягнута пагадненьне на пераход галкіпэра на сэзон 2014—2015 гадоў[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2009 году галоўны трэнэр зборнай Аргентыны Дыега Марадона нарэшце дазволіў дэбютаваць Марыяна за галоўную каманду краіны, куды Андухар прыцягваўся ў якасьці рэзэрвовага гульца яшчэ з 2007 году. Дэбютная гульня адбылася 6 чэрвеня супраць зборнай Калюмбіі. Андухар адгуляў «на нуль» і Аргентына атрымала хатнюю перамогу зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эстудыянтэс:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марыяна Андухарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў