Перайсьці да зьместу

Наўэль Маліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наўэль Маліна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 красавіка 1998(1998-04-06)[1] (28 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2020 Бока Хуніёрс 8 (0)
2018 Дэфэнса і Хустысія 17 (1)
2019 Расарыё Сэнтраль 22 (1)
2020—2022 Удынэзэ 64 (9)
2022—4 Атлетыка Мадрыд 113 (7)
Зборныя
2021—4 Аргентына 56 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 кастрычніка 2025.

Наўэ́ль Малі́на (па-гішпанску: Nahuel Molina; нар. 6 красавіка 1998 году) — аргентынскі футбаліст, правы абаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Маліна браў удзел у спартовым праекце гішпанскай «Барсэлёны», якая стварыла ў Аргентыне падрыхтоўчы лягер[2]. Маліна атрымаў ухвалу, а таксама быў накіраваны ў Барсэлёну, каб далучыцца да мясцовай акадэміі. У 2012 годзе гэты праект быў інтэграваны ў моладзевы склад «Бока Хуніёрс», і Маліна працягнуў трэнавацца з гэтым клюбам[3]. 18 лютага 2016 году ён дэбютаваў у першай камандзе «Бока Хуніёрс» у матчы айчыннага першынства супраць каманды «Сан-Мартын», згуляўшы ўсю гульню. У студзені 2018 году Маліна быў аддадзены ў арэнду ў «Дэфэнсу і Хустысію» на астатнюю частку году[4]. 15 верасьня 2020 года гулец далучыўся да італьянскага «Ўдынэзэ» на правах вольнага агента[5]. 28 ліпеня 2022 году аргентынец прыяднаўся да мадрыдзкага «Атлетыка», склаўшы пяцігадовы кантракт[6]. Гэты пераход каштаваў гішпанцам 10 мільёнаў эўра, а таксама прадугледжваў розныя дадатковыя сплаты ў памеры 5 мільёнаў эўра[7].

3 чэрвеня 2021 году Маліна дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чылі, выйшаўшы на замену Хуану Фойту на 81-й хвіліне[8]. 9 сьнежня ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Нідэрляндаў Маліна забіў свой першы гол за зборную[9].

Аргентына:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]