Перайсьці да зьместу

Карляс Тэвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Тэвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1984(1984-02-05)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 173 см[4]
Вага 75 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2006
2006—2009
2007—2009
2009—2013
2013—2015
2015—2017
2017—2018
2018—2021
Бока Хуніёрс
Карынтыянс
Ўэст Гэм Юнайтэд
Манчэстэр Юнайтэд (арэнда)
Манчэстэр Сіці
Ювэнтус
Бока Хуніёрс
Шанхай Шэньхуа
Бока Хуніёрс
75 (26)
38 (25)
26 (7)
63 (19)
113 (58)
66 (39)
34 (14)
16 (4)
66 (22)
Зборныя
2004—2015 Аргентына 76 (13)

Ка́рляс Альбэ́рта Тэ́вэс (па-гішпанску: Carlos Alberto Tévez; нарадзіўся 5 лютага 1984 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гуляў на пазыцыі нападніка. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Тэвэс пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Бока Хуніёрс» ва ўзросьце шаснаццаці гадоў. У першы раз ён выйшаў на поле 21 кастрычніка 2001 году ў матчы супраць «Тальерэс». У складзе аргентынскага клюбу Тэвес дасягнуў прыкметнага посьпеху, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам краіны й некалькі міжнародных кубкаў.

У сьнежні 2004 году Тэвэс перайшоў у табар бразыльскага клюбу «Карынтыянс» за 20 млн даляраў. Гэтая ўгода стала самым гучным трансфэрам за ўсю гісторыю амэрыканскага футбола. Першапачаткова Тэвэс ня быў добра сустрэты заўзятарамі «Карынтыянса» — уключаючы прэзыдэнта Бразыліі Лулу да Сылву. Аднак неўзабаве ён стаў капітанам і зоркай каманды, якая пад ягоным кіраўніцтвам выйграла ў 2005 годзе чэмпіянат Бразыліі.

23 жніўня 2006 году выданьне «Sky Sports» абвесьціла, што Тэвэс вырашыў скончыць свой ​​выступ за «Карынтыянс»[5]. У артыкуле сьцьвярджалася, што ён, верагодна, адправіцца ў Эўропу, у «Чэлсі» альбо «Манчэстэр Юнайтэд». Але 31 жніўня, у дзень закрыцьця эўрапейскага трансфэрнага вакна, Тэвэс паведаміў на сваім ўэб-сайце, што ён і Хавіер Маскерана пераходзяць ва «Ўэст Гэм Юнайтэд» за 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Гэтая ўгода шакавала футбольны сьвет і спарадзіла мноства чутак ў прэсе адносна сапраўднай прыроды й умоваў трансфэру[7].

Пераход Тэвэса ў «Манчэстэр Юнайтэд» быў спалучаны зь вялікімі цяжкасьцямі, паколькі першапачаткова кіраўніцтва «Ўэст Гэму» не жадала вызваляць аргентынца ад клюбнай рэгістрацыі. Аднак, разарваўшы кантракт з «малатабойцамі» Тэвэс узгадніў умовы сваёй двухгадовай арэнды з «Манчэстар Юнайтэд» падпісаўшы новы кантракт 10 жніўня 2007 году[8]. Ужо празь пяць дзён, 15 жніўня 2007 году аргентынец дэбютаваў за «Юнайтэд» выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Портсмуту». У гэтай гульні ён адзначыўся галявой перадачай на Пола Скоўлза, што дазволіла зрабіць выніковы лік матчу 1:1. Свой першы гол за «Юнайтэд» Тэвэс забіў 23 верасьня 2007 году ў пераможным хатнім паядынку супраць «Чэлсі».

30 чэрвеня 2009 году тэрмін дзеяньня арэнднай дамовы паміж «Media Sports Investments» (MSI) і «Манчэстэр Юнайтэд» скончыўся, і Тэвэс пакінуў клюб на правах вольнага агента. Праз два тыдні, 14 ліпеня, ён перайшоў у «Манчэстэр Сіці» падпісаўшы з клюбам пяцігадовы кантракт. На працягу свайго першага сэзону ў «Сіці» Тэвэс быў тройчы прызнаны гульцом месяца ў клюбе, а таксама ўганараваны прэстыжнай узнагародай гульца месяца ангельскай Прэм’ер-лігі.

26 чэрвеня 2013 году афіцыйны сайт «Ювэнтуса» паведаміў аб падпісаньні трохгадовага кантракту з Тэвэсам. У новым клюбе аргенцінец атрымаў 10 нумар, пад якім да яго гуляў легендарны футбаліст клюбу Алясандра Дэль П’ера. Паводле паведамленьняў СМІ сума трансфэра склала 12 млн эўра.

18 жніўня 2013 году Тэвэс дэбютаваў у складзе італьянскага клюбу, забіўшы чацьвёрты гол у браму «Ляцыё» ў матчы за Супэркубак Італіі, які скончыўся зь лікам 4:0[9]. А 24 жніўня ён дэбютаваў у матчах Сэрыі А, забіўшы пераможны гол у браму «Сампдорыі» ў стартавым матчы сэзону 2013—2014 гадоў[10]. У выніку Тэвэс скончыў сэзон як лепшы бамбардзір каманды з 21 галамі ва ўсіх спаборніцтвах, і быў названы лепшым гульцом клюбу[11].

26 чэрвеня 2015 году стала вядома, што Тэвэс вернецца ў свой родны клюб «Бока Хуніёрс», каб зьдзейсьніць сваю мару перамагчы ў чэмпіянаце Аргентыны[12]. 13 ліпеня 2015 году «Ювэнтус» пацьвердзіў, што трансфэр пасьпяхова прайшоў і Тэвэс рушыў на радзіму. Паводле крыніцаў сума склала 6,5 млн эўра[13]. Дзякуючы 9 галам у 15 матчаў Карляс значна дапамог свайму клюбу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны, акрамя таго «Бока» стала ўладальнікам кубка краіны.

Напрыканцы 2016 году Тэвэс перайшоў у кітайскі клюб «Шанхай Шэньхуа», аднак пэрыяд праведзены ў Азіі быў непасьпяховым. Карляс стала крытыкаваўся за залішнюю вагу і дрэнную гульню, таму ўжо 5 студзеня 2018 году гулец у другі раз вярнуўся ў родны аргентынскі клюб — «Бока Хуніёрс».

Дэбют Тэвэса за зборную Аргентыны адбыўся 30 сакавіка 2004 году ў матчы адборачнага тура чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Эквадору. Зборная Аргентыны шчасна прайшла кваліфікацыю й атрымала пуцёўку ў фінальную стадыю турніру.

У кашулі клюбу «Бока Хуніёрс».

«Бока Хуніёрс»:

«Карынтыяс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювэнтус»:

«Шанхай Шэньхуа»:

Зборнай Аргентыны:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]