Мартын Дэмічэліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мартын Дэмічэліс
Мартын Дэмічэліс
Martín Demichelis
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1980 (38 гадоў)
Жустыніяна Пасэ, Аргентына
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца / задні паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эспанёл Барсэлёна
Нумар 2
Моладзевыя клюбы
1994—1995
1995—1998
1998—2000
Камплеха Дэпартыва
Клюб Рэната Чэзарыні
Рывэр Плэйт
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2003—2010
2004
2011—2013
2013
2013—2016
2016—
Рывэр Плэйт
Баварыя Мюнхэн
Баварыя II Мюнхэн
Маляга
Атлетыка Мадрыд
Манчэстэр Сіці
Эспанёл Барсэлёна
51 (1)
174 (13)
1 (0)
84 (7)
0 (0)
78 (3)
2 (0)
Зборныя
2005— Аргентына 51 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 лістапада 2016.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2016.

Марты́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (па-гішпанску: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нарадзіўся 20 сьнежня 1980 году, Жустыніяна Пасэ, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, гулец клюбу «Эспанёл» і зборнай Аргентыны. Дзейнічае ў асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступае й на пазыцыі адцягнутага назад паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійная кар’ера Мартына пачалася ў 2001 року ў клюбе «Рывэр Плэйт» з Буэнас-Айрэсу, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клюб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасьня 2001 году.

У 2003 Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёну . Першыя сэзоны яго перасьледавалі траўмы, але пры новым трэнэры Фэліксе Магаце Дэмічэліс стаў гульцом асноўнага складу. Наступны трэнэр Отмар Гіцфэльд пасьпяхова перавёў Мартына з паўабаронцаў на пазыцыю цэнтральнага абаронцы. Зь Люісам ван Галем стасункі ў гульца ня склаліся[1], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданьне перайсьці ў іншы клюб. За «Баварыю» Мартын выступаў цягам сямі з паловай гадоў[2] і заваяваў з клюбам 11 тытулаў.

Напрыканцы сьнежня 2010 року Дэмічэліс падпісаў угоду з гішпанскай «Малягай», якую трэніраваў ягоны былы трэнэр па «Рывэр Плэйт» Мануэль Пэлегрыні. Дэбют у Ля Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 ў матчы з Атлетыкам Більбао. У гэтым сэзоне клюб здолеў пазьбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 Мартын забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, адолеўшы грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0[3].

Па сканчэньні кантракту з «Малягай» Дэмічэліс перайшоў у «Атлетыка Мадрыд»[4], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу ня выйшаў на поле.

1 верасьня 2013 году Мартын Дэмічэліс перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[5], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнэра па «Рывэр Плэйт» і «Малязе» Мануэля Пэлегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013, а першы гол за МС Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 году ў матчы з «Фулгэмам», які завяршыўся зь лікам 5:0[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартын Дэмічэліс дэбютаваў за зборную Аргентыны ў 2005 року. 11 верасьня 2007 забіў свой першы гол у ейным складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0).

У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матчу групавой стадыі са зборнай Грэцыі[7].

У лістападзе 2011 року Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасьля кваліфікацыйнага матчу на чэмпіянат сьвету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на ЧС-2014[8].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рывэр Плэйт
Баварыя Мюнхэн
Манчэстэр Сіці

Нацыянальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 року ажаніўся з мадэльлю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Мартына Бастыяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Demichelis unhappy with life at Bayern Munich(анг.) ESPN FC Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Demichelis: I love Bayern(анг.) Bundesliga 2013/2014. FIFA (30 кастрычніка 2010). Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Paul Bryan. (22 жніўня 2012) Málaga prove too strong for Panathinaikos(анг.). UEFA. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Demichelis joins Atletico Madrid(анг.) SoccerNews Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ @dclayton_mcfc. (1 верасьня 2013) Martin Demichelis has joined City from Atletico Madrid(анг.). Manchester City FC. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Alistair Magowan. (22 сакавіка 2014) Manchester City 5-0 Fulham(анг.) BBC Sport. BBCПраверана 18 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ Paul Fletcher. (22 чэрвеня 2010) Greece 0-2 Argentina(анг.) BBC Sport. BBCПраверана 18 чэрвеня 2014 г.
  8. ^ Harry West. (16 траўня 2014) The Manchester City center back appeared in just two World Cup qualifiers for the South American power(анг.) Goal Canada Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
  9. ^ Advice for WAGs from playmate Evangelina Anderson(анг.) Soccerlens Праверана 18 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мартын Дэмічэліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў