Сэрхіё Рамэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сэрхіё Рамэра
Сэрхіё Рамэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1987 (31 год)
Бэрнанда-дэ-Ірыхоен, Аргентына
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2011
2011—2015
2013—2014
2015—
Расінг
АЗ Алькмаар
Сампдорыя
Манака
Манчэстэр Юнайтэд
5 (0)
90 (0)
71 (0)
3 (0)
7 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 94 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 траўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 красавіка 2018.

Сэрхіё Хэрман Рамэра (па-гішпанску: Sergio Germán Romero; нарадзіўся 22 лютага 1987 году, Бэрнанда-дэ-Ірыхоен, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, брамнік клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргентынскі «Расінг», у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У ліпені 2007 году перайшоў у нідэрляндзкі АЗ за 1,5 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сэзоне асноўны галкіпэр Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг» і Рамэра стаў асноўным брамнікам клюбу.

22 жніўня 2011 году Сэрхіё падпісаў кантракт з клюбам італьянскай Сэрыі Б «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 году быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча й на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 году вярнуўся ў генуэскі клюб.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны. Незважаючы на тое, што Рамэра мала выходзіць на пляцоўку за «Манака» ў сэзоне 2013—2014 гадоў, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЗ Алькмаар

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аргентына

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сэрхіё Рамэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў