Перайсьці да зьместу

Нікаляс Бурдыса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікаляс Бурдыса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1][2][3][…] (44 гады)
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004 Бока Хуніёрс 102 (3)
2004—2009 Інтэрнацыянале 93 (4)
2009—2014 Рома 101 (6)
2014—2017 Джэноа 108 (0)
2017—2018 Тарына 24 (0)
Зборныя
2001 Аргентына (да 20)[d] 13 (1)
2003—2011 Аргентына 49 (2)

Нікаляс Андрэс Бурдыса (па-гішпанску: Nicolas Andres Burdisso; нар. 12 красавіка 1981 году, Альтас-дэ-Чыпіён, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Выступаў на пазыцыі абаронцы. Ягоны малодшы брат, Гільерма, таксама зьяўляецца футбалістам і выступае на радзіме ў клюбе «Бока Хуніёрс».

Нікаляс пачаў прафэсійную кар’еру ў «Боке Хуніёрс» ў 1999 годзе. За пяць сэзонаў Нікаляс выйграў сем трафэяў, уключаючы тры Кубка Лібэртадорэс і два Міжкантынэнтальныя кубкі. У 2004 годзе за 3,5 млн эўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 году[4].

28 жніўня 2010 году гулец падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»[5][6]. У лістападзе 2011 году Бурдыса атрымаў разрыў зьвязак левага калена й выбыў са строю на 6 месяцаў[7]. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клюбу[8].

15 траўня 2006 году Нікаляс быў прызначаны ў якасьці чальца нацыянальнай зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы.

«Бока Хуніёрс»:

«Інтэрнацыянале»:

Аргентына

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]