Перайсьці да зьместу

Лісандра Мартынэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лісандра Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1998(1998-01-18)[1][2] (26 гадоў)
Рост 175 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018
2017—2018
2018—2019
2019—2022
2022—
Ньюэлз Олд Бойз
Дэфэнса і Хустысія (арэнда)
Дэфэнса і Хустысія
Аякс
Манчэстэр Юнайтэд
0 (0)
21 (1)
25 (2)
74 (6)
38 (1)
Зборныя
2019— Аргентына 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 чэрвеня 2024.

Ліса́ндра Марты́нэс (па-гішпанску: Lisandro Martínez); нар. 18 студзеня 1998 году) — аргентынскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Акрамя таго здольны выступіць на пазыцыях левага абаронцы і цэнтральнага паўабаронцы, дзе часам гуляў у складзе «Дэфэнсы і Хустысіі» і «Аякса».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец шэрагу аргентынскіх клюбаў, у тым ліку «Ньюэлз Олд Бойз». Дэбютаваў у складзе памянёнай каманды ў сэзоне 2016—2017 гадоў у матчы супраць «Гадой-Крус»[3]. Аднак, хутка гулец спачатку на правах арэнды, а потым на паўнавартасны кантракт далучыўся да клюбу «Дэфэнса і Хустысія». Свой першы матч за новы клюб згуляў 13 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Лярэнса».

17 траўня 2019 году аргентынскі клюб паведаміў аб складаньні дамовы зь нідэрляндзкім «Аяксам» пры ўмове праходжаньня мэдычнага агляду[4]. Эўрапейцы заплацілі аргентынцам 7 мільёнаў эўра за трансфэр абаронцы[5]. 1 ліпеня футбаліст склаў чатырохгадовы кантракт з амстэрдамскім клюбам[6]. Запачаткаваў кар’еру ў новым месцы матчам Супэркубка Нідэрляндаў супраць ПСВ. Ужо ў другім матчы Эрэдывізіі супраць «Эмэну» быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы[7]. Свой першы гол забіў 28 верасьня, дзякуючы чаму адкрыў лік у матчы супраць «Гронінгену». 16 ліпеня 2022 году было абвешчана, што «Манчэстэр Юнайтэд» выкупіў правы на гульца[8]. 7 жніўня Мартынэс дэбютаваў у кашулі новага клюбу ў матчы Прэм’ер-лігі зь лікам 2:1 супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[9]. Ужо адразу па дэбюце быў абраны гульцом «Манчэстэр Юнайтэд» месяцу. Хутка стаў футбалістам асноўнага складу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы[10]. Пасьля да зборнай не выклікаўся, але быў уключаны ў заяўку на Кубак Амэрыкі 2021 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Аргентына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]