Радрыга Палясіё
| Радрыга Палясіё | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лютага 1982[1][2][3][…] (43 гады) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 | Уракан Трэс-Арояс[d] | 53 (15) |
| 2003—2004 | Банфільд[d] | 36 (9) |
| 2005—2009 | Бока Хуніёрс | 131 (54) |
| 2009—2012 | Джэноа | 90 (35) |
| 2012—2017 | Інтэрнацыянале | 140 (39) |
| 2017—2021 | Балёньня | 127 (19) |
| 2021—2022 | Брэшыя | 30 (6) |
| Зборныя | ||
| 2005—2014 | Аргентына | 27 (3) |
Радры́га Сэба́стыян Паля́сіё (па-гішпанску: Rodrigo Sebastián Palacio; нар. 5 лютага 1982 году, Баія-Блянка, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Паводле амплюа гуляў на пазыцыі нападніка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аргентынскія выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раньнія гады Рыдрыга займаўся футболам у клюбе свайго роднага гораду «Ўракан», пасьля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфільду». У 2005 годзе Палясіё быў набыты адным з наймацнейшых клюбаў Аргентыны, «Бокай Хуніёрс», зь якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах.
«Джэноа»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2009 году Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клюбам «Джэноа», які заплаціў за ягоны пераход 5 млн даляраў[4]. 23 жніўня 2009 году нападнік дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)[5].
«Інтэрнацыянале»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 траўня 2012 году прэзыдэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацьвердзіў, што Палясіё стане гульцом «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сэзону 2012—2013 гадоў[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступы Палясіё за «Боку Хуніёрс» прыцягнулі ўвагу трэнэра нацыянальнай зборнай Аргентыны Хасэ Пэкермана, які вызваў гульца ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2005(а), 2006(к), 2008(а)
- Пераможца Рэкопы: 2005, 2006, 2008
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2005
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2007
Аргентына:
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Rodrigo Palacio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Rodrigo Palacio // FBref (анг.)
- ^ а б в RODRIGO SEBASTIAN PALACIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Родриго Паласио перешёл из "Бока Хуниорс" в "Дженоа". sports.ru
- ^ Genoa spettacolo. la Repubblica
- ^ Genoa president: Palacio will be an Inter player next season. Goal.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Джэноа»
- Статыстыка на сайце FootballDatabase.com
- Статыстыка на сайце ESPN
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Банфільд»
- Футбалісты клюбу «Бока Хуніёрс» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Балёньня»
- Футбалісты клюбу «Брэшыя»
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты