Эміліяна Мартынэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эміліяна Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1992(1992-09-02) (31 год)
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Астан Віла
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2020
2012
2013—2014
2015
2015—2016
2017—2018
2019
2020—
Арсэнал
Оксфард Юнайтэд (арэнда)
Шэфілд Ўэнздэй (арэнда)
Ротэргэм Юнайтэд (арэнда)
Ўулвэргэмптан (арэнда)
Хэтафэ (арэнда)
Рэдынг (арэнда)
Астан Віла
15 (0)
1 (0)
11 (0)
8 (0)
13 (0)
4 (0)
18 (0)
137 (0)
Зборныя
2021— Аргентына 34 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Даміян Эміліяна Мартынэс Рамэра (па-гішпанску: Damián Emiliano Martínez Romero; нар. 2 верасьня 1992 году) — аргентынскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец ёсьць выхаванцам сыстэмы клюбу «Індэпэнд’ентэ», але ўжо ў маладосьці далучыўся да структуры лёнданскага «Арсэналу». Па прыбыцьці ў Ангельшчыну, брамнік доўгі час праводзіў у арэндах у іншых, пераважна ангельскіх, клюбах. Гэтак футбаліст выправіўся ў «Оксфард Юнайтэд», калі асноўныя іхныя брамнікі Раян Кларк і Ўэйн Браўн атрымалі пашкоджаньні. Мартынэс дэбютаваў у розыгрышу Кубка футбольнай лігі 5 траўня 2012 году ў матчы супраць «Порт Вэйлу»[1], але няўдала, бо гульня скончылася на карысьць супернікаў. Вяртаючыся ў «Арсэнал» футбаліст часам трапляў у заяўку на матчы ў выпадку траўмаў асноўных ці запасных брамнікаў. Але нават мог і выйсьці ў асноўным складзе, як у матчы Кубка футбольгай лігі супраць «Ковэнтры Сіці» 26 верасьня 2012 году. У кастрычніку 2013 году брамнік на кароткі тэрмін далучыўся да «Шэфілду Юнайтэд». У кастрычніку 2014 году Мартынэс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы «Арсэнала» супраць «Андэрлехту»[2]. 22 лістапада выйшаў на пляцоўку, замяніўшы траўмаванага Войцеха Шчэнснага, у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. З траўмай яшчэ і Давіда Асьпіны аргентынец зноў атрымаў шанец і выйшаў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундзкай «Барусіі», дзе вылучыўся і быў намінавы ў сымбалічную зборную тыдня[4]. У сакавіку 2015 году далучыўся да «Ротэргэму Юнайтэд», а потым сышоў у арэнду ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз». 2 жніўня 2017 году Мартынэс на сэзон выправіўся ў гішпанскі «Хэтафэ», а ў студзені 2019 году прыйшоў на дапамогу «Рэдынгу». З траўмай Бэрнда Лена футбаліст зноў атрымаў шанец згуляць у браме «Арсэналу». Гэтым разам ён дапамог здабыць Кубак Ангельшчыны 2020 году, а крыху пазьней выйшаў на поле ў матчы Супэркубка Ангельшчыны.

16 верасьня 2020 году Мартынэс пасьля працяглага часу сышоў з «Арсэналу», далучыўшыся да «Астан Вілы». «Віланы» выклалі за брамніка 20 млн фунтаў стэрлінгаў[5], а дамова з клюбам была разьлічаная на чатыры гады. Дэбют у складзе бірмінггэмцаў адбыўся ўжо на наступным тыдні пасьля гэтага ў матчы супраць «Шэфілду Юнайтэд» (1:0). У першы ж сэзон аргентынец дасягнуў клюбнага рэкорда, усталяванага Брэдам Фрыдэлам, паводле колькасьці «сухіх» матчаў у браме (15). Дзякуючы гэтаму быў абраны заўзятарамі гульцом сэзону. У студзені 2022 году працягнуў дамову з клюбам да 2027 году.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартынэс выклікаўся ў нацыянальную зборную Аргентыны яшчэ ў 2011 годзе, каб замяніць Оскара Ўстары. Наступны выклік быў ажно толькі ў 2019 годзе, але гулец усё яшчэ не дэбютаваў у складзе дружыны. Першы матч у аргентынскай зборнай правёў 3 чэрвеня 2021 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чылі[6]. Разам з дружынай узяў удзел у розыгрышу Кубка Амэрыкі 2021 году, дзе дапамог камандзе здабыць перамогу ў турніры. Быў узнагароджаны тытулам «Залатая пальчатка», як найлепшы брамнік спаборніцтва[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

«Аргентына»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]