Перайсьці да зьместу

Асасуна Памплёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асасуна
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 24 кастрычніка 1920
Горад Памплёна, Гішпанія
Стадыён Эстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 800
Прэзыдэнт Люіс Сабальса[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
osasuna.es (гішп.) (баск.)

«Асасу́на» (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёны, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басконскай мовы назва клюбу азначае «здароўе»[2]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні ладзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

Матч «Асасуны» супраць «Дэпартыва» ў 2012 годзе.

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвертай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

«Асасуна» дасягнула вялікага посьпеху ў сэзоне 2011—2012 гадоў, заняўшы сёмае месца, якога, аднак, не хапіла каб кваліфікавацца ў эўрапейскія турніры. Тым ня менш, у наступныя два сэзоны каманда зноў сутыкнулася зь цяжкасьцямі. У сэзоне 2012—2013 гадоў памплёнцы фінішавалі на 16-м радку, а праз год паводле вынікаў розыгрышу страцілі месца ў элітным дывізіёне. Зьмена кіраўніцтва паспрыяла істотнаму паляпшэньню. Хутка каманда вярнулася ў Ля Лігу, аднак «Асасуна» скончыла сэзон 2016—2017 гадоў на 19-м месцы, у выніку чаго зноў выбыла з найвышэйшага дывізіёну. 20 траўня 2019 году каманда вярнулася ў Ля Лігу пасьля перамогі «Гранады» над «Альбасэтэ», матэматычна забясьпечыўшы сабе павышэньне за тры матчы да канца сэзону. 31 траўня яны перамаглі «Кордаву» і сталі чэмпіёнамі Сэгунды ў сэзоне 2018—2019 гадоў[3].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Эрэра Edit this on Wikidata 1993
2 Сьцяг Гішпаніі Нап Ікер Бэніта Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Крус Edit this on Wikidata 1992
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Эранда Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Люкас Таро Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Хон Манкаёля Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Ікер Муньяс Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Рауль Гарсія Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Аймар Арос Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Кіке Барха Edit this on Wikidata (капітан) 1997
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Айтор Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1991
14 Сьцяг Гішпаніі Нап Рубэн Гарсія Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Нап Рауль Мора Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Мой Гомэс Edit this on Wikidata 1994
17 Сьцяг Харватыі Нап Антэ Будымір Edit this on Wikidata 1991
19 Сьцяг Францыі Аб Валентэн Разье Edit this on Wikidata 1996
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хавіер Галян Edit this on Wikidata 1994
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Віктар Муньяс Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Камэруну Аб Энзо Баямо Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Абэль Брэтонэс Edit this on Wikidata 2000
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Алехандра Катэна Edit this on Wikidata 1994
29 Сьцяг Гішпаніі ПА Асьер Асамбэля Edit this on Wikidata 2004
41 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньіга Аргібідэ Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]