Энса Пэрэс
| Энса Пэрэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 лютага 1986[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дэпартыва Майпу[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2007 | Гадой-Крус[d] | 84 (12) |
| 2007—2011 | Эстудыянтэс | 119 (14) |
| 2011—2015 | Бэнфіка | 70 (9) |
| 2012 | → Эстудыянтэс | 13 (0) |
| 2015—2017 | Валенсія | 61 (0) |
| 2017—2023 | Рывэр Плэйт | 154 (2) |
| 2024—2025 | Эстудыянтэс | 39 (0) |
| 2025 | Рывэр Плэйт | 24 (0) |
| 2026 | Архэнтынас Хуніёрс | 8 (0) |
| 2026— | Дэпартыва Майпу[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009—2018 | Аргентына | 26 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Э́нса Нікаля́с Пэ́рэс (па-гішпанску: Enzo Nicolás Pérez; нар. 22 лютага 1986, Майпу, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Дэпартыва» з роднага Майпу і нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клюб «Дэпартыва», за які гуляў ягоны бацька. Прафэсійна займацца пачаў у клюбе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе прыяднаўся да клюбу «Эстудыянтэс».
8 чэрвеня 2011 году гулец перайшоў у склад партугальскай «Бэнфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн эўра[4]. Пасьля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Пэрэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасьці месяцаў[5]. Пазьней вярнуўся ў партугальскі клюб, дзе стаў асноўным гульцом цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазыцыі разам зь Неманьем Мацічам.
Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу іншых клюбаў, а галоўны трэнэр «Бэнфікі» Жоржы Жэзуш назваў Пэрэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніць[6]. 6 ліпеня 2014 году Энса быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону партугальскае лігі[7].
2 cтудзеня 2015 году «Валенсія» падпісала Пэрэса за 25 млн эўра[8]. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (2:1).
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У нацыянальнай зборнай Аргентыны дэбютаваў 30 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргентынцаў зь лікам 2:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Эстудыянтэс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2010(а)
- Уладальнік Кубка прафэсійнай лігі Аргентыны: 2024
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2009
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2014
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2021, 2023
- Уладальнік Кубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Супэркубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2018
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Enzo Pérez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Enzo Pérez // FBref (анг.)
- ↑ ENZO NICOLAS PEREZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Águias compram metade do passe de Enzo Pérez. A Bola.
- ↑ Enzo Pérez emprestado ao Estudiantes da Argentina. desporto.pt.msn.com.
- ↑ Enzo tem um caráter muito forte. Desporto.sapo.
- ↑ Enzo Perez eleito melhor jogador da época passada. MaisFutebol
- ↑ Enzo Pérez é o 10.º argentino mais caro da história. A Bola
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на ESPN
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Аргентыне
- Футбалісты клюбу «Гадой-Крус»
- Футбалісты клюбу «Эстудыянтэс» Ля-Плята
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Архэнтынас Хуніёрс» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты