Хавіер Савіёля
| Хавіер Савіёля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 сьнежня 1981[1][2][3][…] (44 гады) | |
| Рост | 169 см | |
| Вага | 61 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2001 | Рывэр Плэйт | 86 (45) |
| 2001—2007 | Барсэлёна | 123 (49) |
| 2004—2005 | → Манака | 29 (7) |
| 2005—2006 | → Сэвільля | 29 (9) |
| 2007—2009 | Рэал Мадрыд | 17 (4) |
| 2009—2012 | Бэнфіка | 69 (24) |
| 2012—2013 | Маляга | 27 (8) |
| 2013—2014 | Алімпіякос Пірэй | 26 (12) |
| 2014—2015 | Вэрона | 15 (1) |
| 2015—2016 | Рывэр Плэйт | 13 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2007 | Аргентына | 39 (11) |
| 2001 | Аргентына (да 20)[d] | 7 (11) |
Хавіер Пэдра Савіёля Фэрнандэс (па-гішпанску: Javier Pedro Saviola Fernandez; нар. 11 сьнежня 1981 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік. У 2000—2007 гадах гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Маючы гішпанскае паходжаньне ў 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хавіер уваходзіць у сьпіс «125 найлепшых футбалістаў сьвету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага Пэле ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагодзьдзя гэтай арганізацыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хавіер дэбютаваў у складзе «Рывэр Плэйт» ва ўзросьце 16 гадоў і амаль адразу стаўся адным з выдатных бамбардзіраў клюбу.
У 2001 годзе, у веку 19 гадоў, Савіёля зьехаў за мяжу, каб гуляць у клюбе «Барсэлёна». Ягоны трансфэр абышоўся гішпанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Неўзабаве пасьля чаго, у 2004 годзе, Хавіер атрымаў гішпанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнэра Карлеса Рэшака Савіёля забіў 17 галоў у сваім першым сэзоне, стаўшы чацьвертым бамбардзірам Ля Лігі. Другі год Савіёлы ў клюбе пачаўся ня гэтак добра, бо аргентынец за паўсэзону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гааль быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны», Савіёля забіў яшчэ 11 гадоў да сканчэньня сэзону. 10 ліпеня 2007 году «Рэал» склаў кантракт з Хавіерам на тры гады, пасьля таго як дзеяньне кантракту з «Барсэлёнай» скончылася[5]. 26 чэрвеня 2009 году «Бэнфіка» й «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргентынца ў партугальскі клюб, сума дамовы склала 5 млн эўра. У апошнія гадзіны трэнсфэрнага акна 2012 году Савіёля ўзгадніў пераход да «Малягу»[6], такім чынам вярнуўшыся ў Ля Лігу.
25 ліпеня 2013 году Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэцкім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[7]. 1 верасьня 2014 году стала вядома, што сваю кар’еру Савіёля працягне ў італьянскім клюбе «Вэрона»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Javier Saviola // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Javier Pedro Saviola Fernández // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ↑ Javier Saviola // FBref (анг.)
- ↑ Профіль Хавіера Савіёлы на сайце Sky Sports
- ↑ Saviola to sign off at Barça. UEFA.com
- ↑ Saviola: "Trataré de aportar lo máximo al equipo". Vavel.
- ↑ Javier Saviola completes switch to Olympiacos Sky Sports
- ↑ Савиола стал игроком «Вероны» . championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 11 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Маляга»
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Эляс» Вэрона
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты
- Аргентынскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году