Сэльта Віга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сэльта
RC Celta de Vigo.png
Поўная назва Real Club Celta de Vigo, S.A.D.
Заснаваны 23 жніўня 1923
Горад Віга, Гішпанія
Стадыён Баляідас
Умяшчальнасьць: 31 800
Галоўны трэнэр Оскар Гарсія Хуньент
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2018—2019 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
http://www.rccelta.es/

«Сэльта» (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[1].

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

ЭўраСэльта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

Супрацьстаяньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны супраціўнік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 5 траўня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Альварэс 1986
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Уга Мальлё (капітан) 1991
4 Сьцяг Мэксыкі Аб Нэстар Араўха 1991
5 Сьцяг Турэччыны ПА Акай Ёкушлу 1994
6 Сьцяг Гішпаніі Нап Дэніс Суарэс 1994
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Хуан Эрнандэс 1994
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Бэльтран 1999
9 Сьцяг Расеі Нап Фёдар Смолаў (ар. Лякаматыў М.) 1990
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Яга Аспас 1987
11 Сьцяг Даніі Нап Піёнэ Сыста 1995
12 Сьцяг Бразыліі ПА Рафіньня (ар. Барсэлёна) 1993
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Рубэн Блянка 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Харватыі ПА Філіп Брадарыч (ар. Кальяры) 1992
15 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Аляса (ар. Бока Хуніёрс) 1994
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Саэнс (ар. Сэвільля) 1996
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Хунка 1993
18 Сьцяг Ганы Аб Джозэф Айду 1995
19 Сьцяг Уругваю Нап Габрыель Фэрнандэс 1994
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Кевін Васкес 1993
21 Сьцяг Калюмбіі Аб Джэйсан Мурыльлё (ар. Сампдорыя) 1992
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Санці Міна 1995
23 Сьцяг Гішпаніі Нап Браіс Мэндэс 1997
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Пап Шэйк (ар. Ліён) 1997
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Іван Вільяр 1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сэльта Вігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў