Перайсьці да зьместу

Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рывэр Плэйт
Поўная назва Club Atlético River Plate
Заснаваны 25 траўня 1901
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Манумэнталь
Умяшчальнасьць: 66 266
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cariverplate.com.ar (гішп.) (анг.)

«Ры́вэр Плэйт» (па-гішпанску: Club Atlético River Plate) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэсу, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. Пры гэтым «Рывэр» зьяўляецца пераможцам Кубка Лібэртадорэс і Міжкантынэнтальнага кубка. У 2010 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі разьмясьціла «Рывэр Плэйт» на дзявятым месцы ў рэйтынгу найлепшых камандаў сьвету 1990-х і 2000-х гадоў. Пры гэтым клюб заняў першы радок сярод клюбаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкаў[1].

Клюб быў афіцыйна заснаваны ў 1901 годзе і атрымаў сваю назву ад ангельскага прамаўленьня мясцовай ракі Рыё-дэ-ля-Плята. «Рывэр Плэйт» мае сталае суперніцтва з «Бока Хуніёрс», матчы паміж імі добра вядомыя як Супэрклясыка. Гэтае супрацьстаяньне зьяўляецца адным з самых падаграваным у спорце ня толькі Аргентыны, але і сусьветнага футболу.

Згодна з афіцыйнай гісторыяй клюбу, «Рывэр Плэйт» быў заснаваны 25 траўня 1901 году недалёка ад раёну Ля-Бока. Клюб паўстаў у выніку зьліцьця двух клюбаў, «Санта-Роза» і «Ля-Росалес», а першым прэзыдэнтам быў абраны Леапольда Бард. Назва «Рывэр Плэйт» была абраная праз інцыдэнт падчас будаўніцтва порта Буэнас-Айрэсу, бо адзін зь сябраў клюбу пабачыў, як рабочыя на некаторы час адкінулі свае абавязкі, каб згуляць футбольны матч. На скрынях, зь якімі яны працавалі, было наўпрост напісана «Рывэр Плэйт» (анг. The River Plate), то бок назва, якой ангельцы называлі раку Рыё-дэ-ля-Плята. Гэты надпіс быў скарыстаны дзеля назова новага клюбу.

Каманда «Рывэр Плэйту» ў 1908 годзе.

«Рывэр Плэйт» далучыўся да Аргентынскай футбольнай асацыяцыі ў 1905 годзе, дэбютаваўшы ў трэцім дывізіёне. 13 сьнежня 1908 году каманда выйшла ў першы дывізіён пасьля перамогі над «Расінгам» зь лікам 2:1. Аднак матч быў абвешчаны несапраўдным праз тое, што заўзятары «Рывэру» выскачылі на поле, каб адсьвяткаваць дасягненьне разам з гульцамі, таму давялося згуляць новы матч. «Рывэр» зноў перамог, на гэты раз зь лікам 7:0, чым канчаткова забясьпечыў сабе павышэньне ў дывізіёне. Дэбют клюбу ў найвышэйшым дывізіёне прыпаў на 2 траўня 1909 году на матч супраць «Аргентыны» з Кільмэсу. З далучэньнем да Прымэра дывізіёну каманда пачала прыстройвацца ў кушулі з чырвона-бела-чорнымі вэртыкальныя палоскамі замест белай кашулі з чырвонай стужкай, якую мелі дагэтуль.

Першы тытул чэмпіёнаў краіны рывэрцы здабылі ў 1920 годзе пасьля сямі запар чэмпіёнскіх тытулаў «Расінгу». У 1923 годзе «Рывэр Плэйт» пераехаў на новы стадыён у раёне Рэкалета ў Буэнас-Айрэсе. Стадыён разьмяшчаўся на скрыжаваньні праспэкта Альвэар і Тагле. Свае хатнія матчы каманда ладзіла на гэтым стадыёне да 1938 году. З укараненьнем прафэсіяналізму ў футболе ў 1931 годзе «Рывэр Плэйт» набыў правага скрайняга Карляса Пэўсэльле ў 1931 годзе за 10 тысяч даляраў і Бэрнабэ Фэрэйру за 35 тысяч даляраў, што было велізарнымі сумамі ў тыя гады. З гэтае нагоды «Рывэр» атрымаў мянушку «Мільянэры», якая прычапілася да іх і трымаецца ажно да сёньня. Фэрэйра адразу стаў найлепшым бамбардзірам каманды, якая пачала дамінаваць у аргентынскім футболе. 25 траўня 1938 году быў адкрыты стадыён «Манумэнталь», дзе быў згуляны матч паміж «Рывэр Плэйтам» і «Пэньяролем», які «Рывэр» выйграў зь лікам 3:1.

Склад каманды ў адным з матчаў 1945 году.

1940-я гады ўважаюцца за адную з найлепшых эпохаў у гісторыі клюбу. У другой палове дзесяцігодзьдзя вылучаліся маладых гульцы, як то брамнік Амадэо Карыса і цэнтральны нападнік Альфрэда Дзі Стэфана, апошні зь якіх у 1947 годзе ўлучыў 27 галоў у брамы супернікаў. У 1951 годзе «Рывэр» выправіўся ў эўрапейскі тур, а ў наступным годзе каманда стала чэмпіёнам. Гэтая каманда атрымала мянушку «машына», а сярод найбольш важных гульцоў былі Анхэль Лябруна, уругваец Вальтэр Гомэс, Сант’яга Вэрнаса, Элісэо Прада ды брамнік Карыса. У 1953 годзе «Рывэр» здабыў яшчэ адзін тытул, правёўшы 60 галоў і прапусьціўшы толькі 36 галоў. «Рывэр» ня здолеў стаць чэмпіёнам аніводнага разу ў 1960-х гадах, не зважаючы на тое, што ў камандзе не бракавала таленавітых гульцоў. Гэты час уважаецца за найгоршы пэрыяд у гісторыі клюбу, які трываў ажно да 1975 году і быў адзначаны 18-ю гадамі бяз тытулаў. Найлепшым паказьнікам сталічнікаў у тыя гады было другое месца. Тады ў 1962 годзе каманда аддала тытул свайму заклятаму суперніку «Бока Хуніёрс», калі знакаміты пэнальці адбіў Антоніё Рома. Усё зьмянілася ў 1975 годзе, калі галоўным трэнэрам каманды стаў былы ейны гулец Лябруна. Пад ягоным кіраўніцтвам «Рывэр» стаў чэмпіёнам. У 1976 годзе клюб дакрочыў да фіналу Кубка Лібэртадорэс, дзе каманда сустракалася з бразыльскай камандай «Крузэйру». Пасьля таго, як два матчы скончыліся перамогай кожнай з камандаў, трэцяя гульня была згуляная ў чылійскім Сант’яга, дзе бразыльцы выгулялі «Рывэр» зь лікам 3:2.

Стадыён «Манумэнталь» месьціцца ў раёне Бэлграна Буэнас-Айрэсу. Ён быў адкрыты 25 траўня 1938 году, а ягоная цяперашняя ўмяшчальнасьць складае 85 018 гледачоў па рэканструкцыі, скончанай у 2025 годзе. Акрамя ўласна самога клюбу тут звычайна ладзіць свае хатнія матчы зборная Аргентыны па футболе.

Панарама «Манумэнталю».
Панарама «Манумэнталю».
Першая эмблема клюбу.
  • Чэмпіён Аргентыны: 38
    • 1920, 1932, 1936, 1936, 1937, 1941, 1942, 1945, 1947, 1952
    • 1953, 1955, 1956, 1957, 1975(М), 1975(Н), 1977(М), 1979(М), 1979(Н), 1980(М)
    • 1981(Н), 1986, 1990, 1991(А), 1993(А), 1994(А), 1996(А), 1997(А), 1997(К), 1999(А)
    • 2000(К), 2002(К), 2003(К), 2004(К), 2008(К), 2014(Ф), 2021, 2023
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Франка Армані Edit this on Wikidata 1986
2 Сьцяг Аргентыны Аб Фэдэрыка Гатоні Edit this on Wikidata (ар. Сэвільля) 1999
4 Сьцяг Аргентыны Аб Гансалё Мантыель 1997
5 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Партыльлё Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Аргентыны Аб Хэрман Пэсэльля Edit this on Wikidata 1991
7 Сьцяг Аргентыны Нап Максіміляна Саляс Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Аргентыны Нап Максіміляна Мэса Edit this on Wikidata 1992
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Мігель Борха Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Кінтэра 1993
11 Сьцяг Аргентыны Нап Факунда Калідыё Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Аргентыны Аб Ляўтара Рывэра Edit this on Wikidata 2003
14 Сьцяг Уругваю Аб Сэбастыян Басэльлі Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Аргентыны Нап Сэбастыян Дрыюсі Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрысіё Бустас Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Чылі Аб Паўлё Дыяс Edit this on Wikidata 1994
18 Сьцяг Аргентыны ПА Піці Мартынэс Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аргентыны Аб Мільтан Каска Edit this on Wikidata 1988
21 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Акуньня Edit this on Wikidata 1991
22 Сьцяг Калюмбіі ПА Кевін Кастаньнё Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Парагваю ПА Матыяс Галярса Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Аргентыны ПА Энса Пэрэс (капітан) 1986
25 Сьцяг Аргентыны Бр Хэрэміяс Ледэсма Edit this on Wikidata 1993
26 Сьцяг Аргентыны ПА Нача Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1990
27 Сьцяг Аргентыны Нап Баўтыста Дадын 2006
28 Сьцяг Аргентыны Аб Люкас Куарта Edit this on Wikidata 1996
29 Сьцяг Аргентыны Нап Алекс Войскі Edit this on Wikidata 2006
32 Сьцяг Аргентыны Нап Агустын Рубэрта Edit this on Wikidata 2006
34 Сьцяг Аргентыны ПА Джуліяна Галёпа Edit this on Wikidata (ар. Сан-Паўлу) 1999
38 Сьцяг Аргентыны Нап Ян Субіябрэ Edit this on Wikidata 2007
39 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Ленсына Edit this on Wikidata 2005
47 Сьцяг Аргентыны ПА Хуан Крус Мэса Edit this on Wikidata 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]