Эмірэйтс (стадыён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эмірэйтс
Emirates Stadium.jpg
Краіна Вялікабрытанія
Адрас стадыёну Эшбуртан Глоўв, Лёндан
Год пабудовы 2006
Дата адкрыцьця ліпень 2006
Умяшчальнасьць 60 355 чалавек
Хатняя каманда Арсэнал
Памеры поля 104 × 64 м
Геаграфічныя каардынаты 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. / 51.555; -0.10861Каардынаты: 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. / 51.555; -0.10861
Эмірэйтс на мапе Вялікабрытаніі
Эмірэйтс
Эмірэйтс
Эмірэйтс

«Эмірэйтс Стэдыюм» (па-ангельску: Emirates Stadium) — стадыён у Лёндане. Хатні стадыён каманды «Арсэнал», умяшчальнасьць 60 432 гледачы. Быў пабудаваны ў ліпені 2006 году і замяніў стары стадыён «Арсэналу» — «Гайбэры». Выдаткі на будаўніцтва склалі £390 мільёнаў. Стадыён — другі па велічыні ў чэмпіянаце Ангельшчыне па футболе, пасьля «Олд Трафарду» ў Манчэстэры. У гэтага стадыёну 4 трыбуны, кожная зь іх складаецца з чатырох ярусаў (сярэднія — самыя маленькія), ёсьць дах над усімі глядацкімі месцамі, два відэатаблё, у падтрыбунных памяшканьнях ёсьць крамы, туалеты, рэстараны. Поле стадыёну характэрна тым, што траву з абедзьвюх брамавых пляцовак можна выняць і памяняць. Да пабудовы стадыёну «Ўэмблі», на стадыёне было праведзена некалькі матчаў зборнай Ангельшчыны, таксама тут гуляла некалькі таварыскіх матчаў зборная Бразыліі па футболе.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы стадыён носіць імя галоўнага спонсара клюбу, авіякампаніі «Эмірэйтс» (па-ангельску: Emirates), зь якім клюб падпісаў рэкордны кантракт на 100 мільёнаў эўра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эмірэйтс (стадыён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў