Уга Кампаньяра
| Уга Кампаньяра | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1980[1][2][3][…] (46 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2002 | Дэпартыва Марон[d] | 103 (6) |
| 2002—2007 | П’ячэнца[d] | 127 (10) |
| 2007—2009 | Сампдорыя | 38 (1) |
| 2009—2013 | Напалі | 118 (4) |
| 2013—2015 | Інтэрнацыянале | 31 (0) |
| 2015—2020 | Пэскара | 62 (4) |
| Зборныя | ||
| 2012—2014 | Аргентына | 17 (0) |
Уга Арманда Кампаньяра (па-гішпанску: Hugo Armando Campagnaro; нар. 27 чэрвеня 1980 году, Кордава, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў клюбе «Дэпартыва Марон», які пэрыядычна гуляе ў другім і трэцім дывізіёне аргетынскага футболу. У 2002 годзе, не зьяўляючыся гульцом клюбу найвышэйшага дывізіёну, перайшоў у італьянскую «П’ячэнца», якая на той момант выступала ў Сэрыі А. Улетку 2007 году перайшоў у «Сампдорыю». 9 ліпеня 2009 году далучыўся да клюбу «Напалі». Трансфэр гульца каштаваў 7 мле эўра[4], пры гэтым у адваротным напрамку накіраваўся Даніеле Маніні. У 2013 годзе перайшоў у склад «Інтэрнацыянале».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Аргентыны 29 лютага 2012 году ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, дзе Аргентына атрымала перамогу зь лікам 1:3.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hugo Campagnaro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Hugo Campagnaro // FBref (анг.)
- ↑ HUGO ARMANDO CAMPAGNARO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ SSC Napoli 2009–10 Annual Report. SSC Napoli
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt