Перайсьці да зьместу

Эспанёл Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эспанёл
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барсэлёна, Гішпанія
Стадыён Эстадзі Карнэльлі Эль Прат
Умяшчальнасьць: 40 500
Прэзыдэнт Чэнь Яньшэн[d] і Alan Pace[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdespanyol.com (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)​ (кіт.)

«Эспанёл» (па-каталянску: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, па-гішпанску: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — гішпанскі футбольны клюб, што ўваходзіць у спартовую сыстэму «Эспанёл», дзе акрамя яго ёсьць яшчэ й жаночы футбольны клюб, мужчынскі й жаночы баскетбольныя клюбы, хакейны клюб, клюб жаночага валейболу й бэйсбольны клюб. Месьціцца ў горадзе Барсэлёна. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнэльлі Эль Прат», што можа зьмясьціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю 2 жніўня 2009 году пераможным матчам над «Лівэрпулам». «Эспанёл» зьяўляецца шостым футбольным клюбам Гішпаніі па агульнай колькасьці балаў у чэмпіянатах краіны, але клюб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барсэлёне», саступаючы ў дасягненьні й папулярнасьці.

Клюб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 году гішпанскім інжэнэрам з Барсэлёнскага ўнівэрсытэту Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Зьвяз гішпанскіх футбалістаў» (гішп. Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «Гішпанскі футбольны клюб» (гішп. Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфармаваная выключна гішпанскімі аматарамі.

«Эспанёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Празь нейкі час сябар клюбу адчыніў тэкстыльную фабрыку й пачаў забясьпечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноўку зьмяніла імя на «Спартовы клюб Гішпаніі» (гішп. Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні й белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сыцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаў флётам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэднявеччы. Клюб пасьпяхова выступаў ад самага свайго заснаваньня, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі ў 1903 годзе, а пасьля прыняўшы ўдзел у розыгрышы Кубка Гішпаніі.

У 1906 годзе клюб быў скасаваны паводле фінансавых чыньніках і большасьць гульцоў далучыліся да клюбу «X Спортынг Клюб». Гэты клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клюб стаўся базавым для аднаўленьня клюбу «Спартовы клюб Гішпаніі». «Эспанёл» зьяўляецца адным зь некалькіх гішпанскіх футбольных клюбаў, якія маюць заступніцтва гішпанскай кароны й тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назьве й выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспанёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасьля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе й абвяшчэньня Другой Гішпанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сымбаляў, клюб прыняў каталёнскае імя «Эспортыю Эспанёл» (кат. Esportiu Espanyol). Пасьля грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, клюб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клюб спорту Гішпаніі» (гішп. Real Club Deportivo Español).

Дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць]
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Анхэль Фартуньнё 2001
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Рубэн Санчэс Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Урка Гансалес Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Фэрнанда Калера Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Уругваю Аб Леандра Кабрэра Edit this on Wikidata 1991
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Хаві Пуада Edit this on Wikidata (капітан) 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Эду Эспосыта Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Рабэрта Фэрнандэс Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Поль Лясана Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Пэрэ Мільля Edit this on Wikidata 1992
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэ Салінас Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Сэрбіі Бр Марка Дзьмітравіч Edit this on Wikidata 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Рамон Тэратс Edit this on Wikidata (ар. Вільярэал) 2000
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Рубіё Edit this on Wikidata 1998
16 Сьцяг Італіі Нап Люка Калеоша Edit this on Wikidata (ар. Бэрнлі) 2004
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Жофрэ Карэрас Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Шарль Пікель Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Кіке Edit this on Wikidata 1989
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Антонію Рока Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Рамэра Edit this on Wikidata (ар. Вільярэал) 2001
23 Сьцяг Марока Аб Амар Эль-Гілялі Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тайрыс Долан Edit this on Wikidata 2001
38 Сьцяг Нямеччыны Аб Клемэнс Рыдэль Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Эрнандэс Edit this on Wikidata 2004

Розная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]