Інтэр Маямі
| Інтэр Маямі | |
| Поўная назва | Club Internacional de Fútbol Miami |
|---|---|
| Заснаваны | 2018 |
| Горад | Маямі, ЗША |
| Стадыён | Чэйз Умяшчальнасьць: 21 550 |
| Кіраўнік | Дэйвід Бэкгэм, Simon Fuller[d], Marcelo Claure[d] і Masayoshi Son[d][1][2] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | МЛС |
| · 2025 | Канфэрэнцыя: 3 месца (агулам 3 месца) Плэй-оф: 1 месца |
intermiamicf.com (анг.) (гішп.) | |
«Інтэр Маямі» (па-ангельску: Inter Miami CF) ― амэрыканскі футбольны клюб, які месьціцца ў Маямі. Фундатарам клюбу зважаецца былы ангельскі футбаліст Дэйвід Бэкгэм. 29 студзеня 2018 году МЛС афіцыйна зацьвердзіла заяўку каманды на пашырэньне лігі[4][5]. З таго часу, як клюб пачаў спаборнічаць ва Ўсходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2020 году, клюб падпісаў кантракты зь некалькімі вядомымі гульцамі, як то Блез Мацюідзі, Гансалё Ігуаін, Сэрхіё Бускетс, Жордзі Альба, Ліянэль Мэсі і Люіс Суарэс.
Клюб прыцягнуў міжнародную ўвагу, калі ягоным прэзыдэнтам і суўладальнікам стаў Бэкгэм, а таксама ў 2023 годзе, калі працоўную ўгоду з маямцамі склаў Ліянэль Мэсі. Клюб упершыню кваліфікаваўся на Кубак чэмпіёнаў КОНКАКАФ 2024 году. Ацэначны кошт каманды паводле вэрсіі Forbes у 2024 годзе складаў 1,03 мільярдаў даляраў ЗША, то бок больш дарагім на той час клюбам ЗША быў толькі «Лос-Анджэлес»[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кубак МЛС: 2025
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://sportune.20minutes.fr/sport-business/football/leffet-messi-linter-miami-leve-75-m-dun-nouvel-actionnaire-311802
- ↑ https://www.lequipe.fr/Football/Actualites/Miami-trois-nouveaux-actionnaires-aux-cotes-de-beckham/859559
- ↑ Inter Miami CF Appoints Javier Mascherano as Head Coach
- ↑ «Miami MLS expansion team to begin play in 2020». MLSSoccer.
- ↑ «MLS announces David Beckham’s expansion team in Miami». ESPN.
- ↑ Birnbaum, Justin (2.02.2024). «Major League Soccer’s Most Valuable Teams 2024». Forbes.