Перайсьці да зьместу

Самюэль Это’о

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самюэль Это’о
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1981(1981-03-10)[1][2][3][…] (45 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997 Рэал М. Кастыльля[d]
1997—2000 Рэал Мадрыд 3 (0)
1997—1998 Леганэс 30 (4)
1999 Эспанёл 0 (0)
2000 Мальёрка 19 (6)
2000—2004 Мальёрка 120 (48)
2004—2009 Барсэлёна 144 (108)
2009—2011 Інтэрнацыянале 67 (33)
2011—2013 Анжы Махачкала 53 (25)
2013—2014 Чэлсі 21 (9)
2014—2015 Эвэртан 14 (3)
2015 Сампдорыя 18 (2)
2015—2018 Антальяспор 73 (44)
2018 Коньяспор 13 (6)
2018—2019 Катар Спортс[d] 17 (6)
Зборныя
1997—2014 Камэрун 118 (56)

Самюэль Это’о (па-француску: Samuel Eto’o; нар. 10 сакавіка 1981 году, Дуала, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Камэруну, адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футболу. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацыяў.

У 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу». Ён стаў гульцом рэзэрвы, і ня меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзэрвовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч гульцоў з краінаў, якія не ўваходзілі ў ЭЗ. Таму на працягу некалькіх гадоў Этоэо знаходзіўся ў розных клюбах на правах арэнды.

Ён добра зарэкамэндаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клюбам было прынятае рашэньне выкупіць Самюэля ў «Рэалу». Это’о апраўдаў чаканьні ўладальнікаў клюбу: на момант пераходу ў «Барсэлёну» ўлетку 2004 году яму належаў рэкорд паводле колькасьці галоў, забітых за «Мальлёрку» ў першынстве Гішпаніі.

Дэбютаваў у новым клюбе Самюэль 29 жніўня 2004 году. 29 лістапада 2008 году нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барсэлёну» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку найлепшых гульцоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барсэлёны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубку Гішпаніі, Супэркубку Гішпаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Гішпаніі.

Улетку 2009 году Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 году Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сэзоне за клюб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 году гулец вызначыўся дублем у матчы за Супэркубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу зь лікам 3:1.

23 жніўня 2011 году Это’о нечакана перайшоў у расейскі «Анжы», дзе гульца прапанавалі заробак у 20 млн эўра пасьля спагнаньня ўсіх падаткаў[4]. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілінаў і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 году ўладальнік клюбу з Дагестану Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клюбны бюджэт, з-за часу шмат гульцоў былі выстаўлены на трансфэр.

29 жніўня 2013 году Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з ангельскім клюбам «Чэлсі»[5]. 26 жніўня 2014 году было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвэртан», зь якім гулец падпісаў 2-гадовы кантракт[6]. 30 жніўня 2014 году дэбютаваў за клюб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клюбу «Чэлсі». У пачатку 2015 году вярнуўся ў Сэрыю А, падпісаўшы кантракт на 2,5 году з клюбам «Сампдорыя».

У складзе нацыянальнай зборнай Камэруну Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 году і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацыяў.

У верасьні 2021 года Самуэль Это’о абвесьціў аб сваёй кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта Камерунскай федэрацыі футбола (Фэкафут).

З «Барсэлёнай» Самюэль двойчы стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў

«Мальёрка»:

«Барсэлёна»:

«Інтэрнацыянале»:

Камэрун:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]