Перайсьці да зьместу

Эстэбан Камб’яса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстэбан Камб’яса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1980(1980-08-18)[1][2][3][…] (45 гадоў)
Рост 177 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1998 Рэал М. Кастыльля[d] 42 (4)
1998—2001 Індэпэнд’ентэ 98 (14)
2001—2002 Рывэр Плэйт 37 (12)
2002—2004 Рэал Мадрыд 41 (0)
2004—2014 Інтэрнацыянале 315 (50)
2014—2015 Лэстэр Сіці 31 (5)
2015—2017 Алімпіякос Пірэй 28 (2)
Зборныя
1997—1999 Аргентына (да 20)[d] 11 (3)
2000—2011 Аргентына 52 (5)

Эстэбан Матыяс Камб’яса Дэлё (па-гішпанску: Esteban Matías Cambiasso Deleau; нар. 18 жніўня 1980 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст і былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.

Камб’яса ёсьць выхаванец школы «Архэнтынас Хуніёрс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Гішпанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдзкага «Рэалу». Аднак зайграць у аснове «Рэалу» гэтак і ня здолеў, пасьля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпэнд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывэр Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клюбам перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны.

У 2002 годзе тагачасны трэнэр «Рэалу» Вісэнтэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Супэркубак Эўропы. У 2003 годзе гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасьці высакаклясных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэалу», і кіраўніцтва «каралеўскага клюбу» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінаў 30 чэрвеня 2004 году.

«Інтэрнацыянале»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2004 году Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[4]. У жніўні 2006 году Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 году[5], а ў сакавіку 2009 году — да 30 чэрвеня 2014 году[6].

28 жніўня 2014 году як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з ангельскім клюбам «Лэстэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Аргентыны Эстэбан дэбютаваў 20 сьнежня 2000 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звачайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка зь пятым нумарам.

«Рывэр Плэйт»:

«Рэал»:

«Інтэрнацыянале»:

«Алтмпіякос»:

  1. ^ а б в Esteban Cambiasso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Esteban Cambiasso // FBref (анг.)
  3. ^ а б в ESTEBAN NICOLAS CAMBIASSO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Из Мадрида в Милан». uefa.com
  5. ^ «Надолго с Камбьяссо». uefa.com
  6. ^ Esteban Cambiasso with Inter until 2014. inter.it

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]