Эсэк’ель Гарай
Эсэк’ель Гарай | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986 (33 гады) Расарыё, Аргентына | |
Рост | 189 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Валенсія | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2008 2008—2011 2008—2009 2011—2014 2014—2016 2016— |
Ньюэлз Олд Бойз Расінг Рэал Мадрыд → Расінг Бэнфіка Зэніт Валенсія |
14 (1) 60 (12) 31 (1) 24 (2) 78 (9) 50 (3) 27 (4) |
Зборныя | ||
2007— | Аргентына | 32 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эсэк’ель Марсэлё Гарай Гансалес (па-гішпанску: Ezequiel Marcelo Garay González; нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца клюбу «Валенсія» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.
Зьмест
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Футболам Эсэк’ель пачаў занімацца ў клюбе з роднага гораду Расарыё «Ньюэлз Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клюбу «Хімнасія і Эсгрыма».
У сьнежні 2005 году Гарай далучыўся да клюбу Ля Лігі «Расінгу», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клюб з Кантабрыі ў той сэзон ледзь пазьбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сэзон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, то бок у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных эўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэру» Марка Матэраццы (9). У гульнях супраць «Рэалу» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[1] і пры гасьцявой паразе зь лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.
18 траўня 2008 году «Рэал» выкупіў трансфэр аргентынца[2], аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клюбе яшчэ адзін сэзон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн эўра. Зь лета 2009 году Эсэк’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сэзоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Гішпаніі, аднак з прыходам улетку 2010 году на трэнэрскі масток «сьметанковых» Жузэ Маўрыньню, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.
5 ліпеня 2011 году гулец перайшоў у партугальскую «Бэнфіку» за 5,5 млн эўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[3]. Паводле дамовы ў адваротным кірунку адправіўся Фабію Куэнтран. У пачатку 2014 году рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсэк’еля ў склад піцерскага «Зэніту».
25 чэрвеня 2014 году расейскі клюб «Зэніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за гульца 15 млн эўра, пры гэтым партугальскі клюб атрымаў толькі 6 млн эўра, то бок 40% ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдзкі «Рэал»[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эсэк’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргентыны, ягонымі партнэрамі па той зборнай былі Сэрхіё Агуэра, Фэрнанда Гага, Ліянэль Мэсі й іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі, дзе аргентынцы саступілі зь лікам 1:2.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ньюэлз Олд Бойз»
- Чэмпіён Аргентыны: 2004 (а)
«Рэал»
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
«Бэнфіка»
- Чэмпіён Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2012, 2014
Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аргентына
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Onwards and upwards for Garay. FIFA.com.
- ^ Garay: Gunning for the future. Афіцыйны сайт «Рэалу».
- ^ Garay to move to Benfica. ESPN.
- ^ Ezequiel Garay latest: Manchester United target completes £12m move to Zenit St Petersburg. The Independent
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эсэк’ель Гарай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Бэнфіка»
- Профіль на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Расарыё
- Аргентынскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Футбалісты клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» Расарыё
- Футбалісты клюбу «Расінг» Сантандэр
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты клюбу «Валенсія»