Рэал Вальядалід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэал Вальядалід
Real Valladolid Logo.png
Поўная назва Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Вальядалід, Гішпанія
Стадыён Нуэва Хасэ Сарыльля
Умяшчальнасьць: 26 512
Кіраўнік Раналду[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 Сэгунда, 2 месца (падвышэньне)
Афіцыйны сайт

«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.

На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды напярэдадні стварэньня клюбу

«Рэал Вальядалід» быў утвораны пры аб’яднаньні двух клюбаў — «Рэал Юніён Дэпартыва дэ Вальядалід» і «Клюб Дэпартыва Эспанёл». Каманда ўпершыню паднялася ў першы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі ў сэзоне 1947—1948 гадоў, заваяваўшы тытул чэмпіёна ў другім дывізіёне. У наступным сэзоне «Рэал Вальядалід» разьвіў посьпех і выйшаў у фінал Кубка Гішпаніі. У фінальным матчы, які адбыўся на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», «Рэал Вальядалід» атрымаў паразу ад клюбу «Атлетык Більбао» зь лікам 4:1.

Каманда правяла наступнае дзесяцігодзьдзе ў Ля Лізе. Затым рушыў усьлед вылет у другі дывізіён. Знаходжаньне ў другім эшалёне гішпанскага футболу вырабілася часовым, то бок у сэзоне 1958—1959 гадоў «Вальядалід» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Хасэ Люіса Саса разграміў клюб «Тэраса» зь лікам 5:0 і вярнуўся ў першы дывізіён. Саса зрабіў значны ўнёсак у гісторыі клюбу. Першапачаткова ён быў галкіпэрам, затым займаў шэраг адміністрацыйных пастоў і, у канчатковым выніку стаў прэзыдэнтам «Рэалу».

У наступныя гады каманда неаднаразова пераходзіла ў другі дывізіён, затым вярталася ў першы. У сэзоне 1970—1971 гадоў «Рэал Вальядалід» вылецеў у трэці дывізіён. У 1984 годзе, атрымаўшы перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка», каманда заваявала Кубак Гішпанскай лігі — розыгрыш якога праводзіўся ў першай палове 1980-х гадоў. Вярнуўшыся ў Ля Лігу ў 1992—1993 гадох клюб правёў у ёй адзінаццаць гадоў. Найлепшым вынікам гэтага пэрыяду было сёмае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Пасаду галоўнага трэнэра «Вальядаліду» некаторы час займаў Рафаэль Бэнітэс, які да гэтага выконваў абавязкі галоўнага настаўніка ў клюбе «Кастыльля», рэзэрвовай камандзе мадрыдзкага «Рэалу». Празь некаторы час у клюб таксама перайшло некалькі гульцоў з гэтай каманды. «Рэал Вальядалід» зноўку адправіўся ў Сэгунду ў сэзоне 2003—2004 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Жордзі Масып (капітан) 1989
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Люіс Пэрэс 1995
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Кіке Пэрэс 1997
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Санчэс 1997
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Альвара Агуада 1996
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Сэрхіё Леон 1989
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Мончу 1999
9 Сьцяг Марока ПА Сэлім Амаляг 1996
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Оскар Пляна 1991
11 Сьцяг Эквадора Нап Гансалё Плята 2000
12 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Аляса 1994
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Асэнха 1989
14 Сьцяг Мартынікі ПА Мікаэль Мальза 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Марока Аб Джавад Эль-Ямік 1992
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Роке Мэса 1989
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Эскудэра 1989
19 Сьцяг Бразыліі Нап Кенэдзі 1996
20 Сьцяг Камэруну ПА Мартэн Англя (ар. Эляс) 1998
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Іван Санчэс 1992
22 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Дарвін Мачыс 1993
23 Сьцяг Марока ПА Ануар Тугамі 1995
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаакін Фэрнандэс 1996
25 Сьцяг Канады Нап Кайл Ларын (ар. Бруге) 1995
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Фрэснэда 2004
39 Сьцяг Бразыліі Аб Люкас Роса 2000

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]