Гансалё Ігуаін
| Гансалё Ігуаін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 сьнежня 1987[1][2] (38 гадоў) | |
| Рост | 184 см[3][4] | |
| Вага | 89 кг[5] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Рывэр Плэйт | 35 (13) |
| 2007—2013 | Рэал Мадрыд | 190 (107) |
| 2013—2016 | Напалі | 104 (71) |
| 2016—2020 | Ювэнтус | 105 (48) |
| 2018—2019 | → Мілян | 22 (8) |
| 2019 | → Чэлсі | 14 (5) |
| 2020—2022 | Інтэр Маямі | 67 (29) |
| Зборныя | ||
| 2008 | Аргентына (да 23)[d] | 1 (2) |
| 2009—2018 | Аргентына | 75 (31) |
Ганса́лё Хэра́рда Ігуаі́н (па-гішпанску: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 сьнежня 1984 году, Брэст, Францыя) — колішні аргентынскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Гансалё нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргентынскага футбольнага гульца Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за францускі клюб «Брэст». У 2007 годзе Гансалё атрымаў аргентынскае грамадзянства, якое стала другім пасьля францускага.
Ігуаін вядомы сваёй хуткасьцю й добрымі забіўнымі здольнасьцямі[6].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рывэр Плэйт»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гансалё распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывэр Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 траўня ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 году Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілду»[8]. Футбаліст скончыў сэзону 2005—2006 гадоў зь пяцьцю галамі ў дванаццаці матчах[9].
«Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2006 году гішпанскі клюб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн эўра, пасьля таго як «Рывэр Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн эўра. Гансалё дэбютаваў у складзе каралеўскага клюбу 11 студзеня 2007 году супраць клюбу «Рэал Бэтыс» у другім раўндзе Кубка Гішпаніі.
Міжнародная карера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ігуаін зьяўляецца адным з трох аргентынскіх гульцоў, які выступалі за нацыянальную зборную й пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргентыны. Акрамя Гансалё такімі гульцамі былі Пэдра Суарэс Арыка[10] й Канстантын Урбіета Соса[11]. Першапачаткова Гансалё адхіліў заклікі як з боку аргентынскай, гэтак і з боку францускай нацыянальных камандаў[12][13], сьцьвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасьці за якую з краінаў ён жадаў бы гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансалё абраў для сябе выступы ў аргентынскай нацыянальнай зборнай[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008, 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017, 2018
«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gonzalo Higuaín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Gonzalo Higuaín // FBref (анг.)
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/gonzalo-higuain
- ↑ https://www.transfermarkt.es/chelsea-fc/kader/verein/631/saison_id/2018/plus/1
- ↑ https://sport.sky.it/calcio/squadre/juventus/rosa
- ↑ Player Profile (анг.). Real Madrid CF. Архіўная копія ад 7 красавіка 2010 г.
- ↑ Higuain los convence a todos (гішп.). canchallena.com. Архіўная копія ад 4 лістапада 2009 г.
- ↑ Gonzalo Higuaín All goals 2005–2006 (Boca Juniors) (анг.). Guardian Stats. Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2012 г.
- ↑ Gonzalo Higuaín Facts (анг.). Guardian Stats. Архіўная копія ад 27 студзеня 2010 г.
- ↑ Pedro Arico Suárez. FIFA.com. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г.
- ↑ Constantino Urbieta Sosa. FIFA. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г.
- ↑ La Celeste y Blanca pesa (гішп.). Olé. Архіўная копія ад 14 лістапада 2006 г.
- ↑ Domenech turns to uncapped tyros (анг.). UEFA (9 лістапада 2006).
- ↑ Higuain to choose Argentina over France (анг.). Yahoo sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтус» Турын
- Профіль на сайце BDFutbol
- Статыстыка на сайце ESPN
- Нарадзіліся 10 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Інтэр» Маямі
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты