Перайсьці да зьместу

Эсэк’ель Лявэсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эсэк’ель Лявэсі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 1985(1985-05-03)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Сан-Лярэнса 84 (25)
2007—2012 Напалі 156 (38)
2012—2016 Пары Сэн-Жэрмэн 107 (22)
2016—2019 Хэбэй Чайна Форчун[d] 74 (35)
Зборныя
2004—2005 Аргентына (да 20)[d] 7 (1)
2005 Аргентына (да 20)[d] 17 (5)
2007—2016 Аргентына 51 (9)
2008 Аргентына (да 23)[d] 10 (9)

Эсэк’е́ль Іва́н Лявэ́сі (па-гішпанску: Ezequiel Iván Lavezzi; нар. 3 траўня 1985 году, Вілья-Габэрнадор-Гальвэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, нападнік. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аргентыны. Пасьля зьяўленьня на Апэнінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[4][5].

У 2003 годзе ва ўзросьце 17 гадоў Лявэсі перайшоў з каманды «Бока Хуніёрс» у склад сталічнага «Эстудыянтэсу», дзе за адзін сэзон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён эўра Лявэсі набыў італьянскі клюб «Джэноа» й ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргентынскаму клюбу «Сан-Лярэнса».

Пасьля сэзона ў Аргентыне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Сэрыю C1, а Лявэсі быў прададзены ў «Сан-Лярэнса» за 1,2 мільёна эўра.

5 ліпеня 2007 году «Напалі», які вярнуўся ў Сэрыю A і шукаў узмацненьня для каманды, заключыў кантракт з Эсэк’елем на 5 гадоў. Трансфэр гульца каштаваў італьянскаму клюбу 6 мільёнаў эўра, а Лявэсі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасьці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» ў матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Ўдынэзэ» 2 верасьня 2007 году. Пасьля матчу, які скончыўся перамогай «Напалі» зь лікам 5:0, СМІ абвесьцілі аб нараджэньні новай «нэапалітанскай зоркі»[6]. 12 студзеня 2010 году Лявэсі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 году[7].

2 ліпеня 2012 году францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» пацьвердзіў інфармацыю аб падпісаньні зь Лявэсі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансфэру склала да 30 мільёнаў эўра[8].

За зборную Аргентыны Эсэк’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 году ў матчы супраць зборнай Чылі.

«Сан-Лярэнса»:

«Напалі»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Аргентына:

  1. ^ а б в Ezequiel Lavezzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ezequiel Lavezzi // FBref (анг.)
  3. ^ а б в EZEQUIEL IVAN LAVEZZI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Spotlight: King Ezequiel. Channel4
  5. ^ Livewire Lavezzi sparks Napoli into life, before the inevitable. The Guardian
  6. ^ Udinese 0-5 Napoli. Channel4
  7. ^ Лавесси продлил контракт с "Наполи" до 2015 года(недаступная спасылка). Сhampionat.ru
  8. ^ Lavezzi signs, Dani Alves & Moutinho could follow - how PSG are shaping up for a Champions League assault. Goal.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]