Перайсьці да зьместу

Люкас Більля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люкас Більля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1986(1986-01-30)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 178 см
Вага 63 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Архэнтынас Хуніёрс 17 (1)
2005—2006 Індэпэнд’ентэ 49 (0)
2006—2013 Андэрлехт 221 (12)
2013—2017 Ляцыё 109 (13)
2017—2020 Мілян 58 (2)
2020—2022 Фатых Карагюмрук 68 (4)
2022—2023 Істанбул Башакшэхір 25 (0)
Зборныя
2005 Аргентына (да 20)[d] 8 (1)
2011—2018 Аргентына 58 (1)

Лю́кас Радры́га Бі́льля (па-гішпанску: Lucas Rodrigo Biglia; нар. 30 студзеня 1986 году, Мэрсэдэс, Аргентына) — колішні аргентынскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Займаўся футболам у клюбе «Эстудыянтэс» з роднага гораду Мэрсэдэс і «Архэнтынас Хуніёрс», за апошні зь якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клюбе правёў 2 сэзоны, пасьля чаго перайшоў у клюб «Індэпэнд’ентэ».

Сваёй гульнёй за «Індэпэнд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу бэльгійскага «Андэрлехту», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сэзонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бэльгіі. 23 ліпеня 2013 году «Ляцыё» абвесьціў пра пераход Більлі ў свой склад. Гулец падпісаў кантракт на пяць гадоў[4].

У 2011 годзе Люкас дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

«Андэрлехт»:

  1. ^ а б в Lucas Biglia // FBref (анг.)
  2. ^ а б в LUCAS RODRIGO BIGLIA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Lucas Rodrigo Biglia // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Biglia is (eindelijk) van Lazio. Sporza.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]