Фэрнанда Гага
| Фэрнанда Гага | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 красавіка 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 | Бока Хуніёрс | 61 (1) |
| 2007—2012 | Рэал Мадрыд | 92 (1) |
| 2011—2012 | → Рома | 30 (1) |
| 2012—2013 | Валенсія | 13 (0) |
| 2013 | → Вэлес Сарсьфільд[d] | 3 (0) |
| 2013—2019 | Бока Хуніёрс | 85 (5) |
| 2019—2020 | Вэлес Сарсьфільд[d] | 14 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Аргентына (да 20)[d] | 15 (0) |
| 2007—2017 | Аргентына | 61 (0) |
| 2008 | Аргентына (да 23)[d] | 9 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2021 | Альдасіві[d] | |
| 2021—2023 | Расінг Авэльянэда | |
| 2024 | Гвадаляхара | |
| 2024—2025 | Бока Хуніёрс | |
Фэрна́нда Рубэ́н Га́га (па-гішпанску: Fernando Rubén Gago; нар. 10 красавіка 1986 году, Сьюдадэля, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны, які выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бока Хуніёрс»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клюбу «Бока Хуніёрс» зь юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 сьнежня 2004 году ў гульні супраць «Кільмэса», якая скончылася перамогай «Хуніёрс» зь лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным гульцом паўабароны клюбу, і яго сталі часьцяком параўноўваць з Фэрнанда Рэдонда. Ягоная ўпэўненая гульня выклікала цікавасьць да яго з боку такіх гішпанскіх клюбаў, як «Рэал» і «Барсэлёна».
«Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 лістапада 2006 году прэзыдэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісаньне Гага й ягонага суайчыньніка Гансалё Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 сьнежня 2006 году, сума трансфэру склала 20,4 млн эўра.
Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 году ў матчы гішпанскай Прымэры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні зь лікам 2:0. Пасьля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналда. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клюб супраць «Сарагосы», Гага пацьвердзіў сваю значнасьць на футбольным полі. Ягоная гульня дастаўляла нязручнасьці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачаньне поля й абвастрэньні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» зь лікам 1:0 дзякуючы голу Руўда ван Ністэльроя.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2011 году Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»[4][5]. Напрыканцы сэзону Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».
«Валенсія»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 ліпеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэалу» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн эўра[6]. Дэбютаваў Фэрнанда ў складзе свайго новага клюбу 19 жніўня 2012 году ў гульні супраць свайго былога клюбу «Рэалу». Матч скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1, Фэрнанда адгуляў усе 90 хвілінаў матча[7]. 2013 году правёў у арэндзе ў клюбе «Вэлес Сарсьфільд», дзе стаў чэмпіёнам Аргентыны.
Вяртаньне ў «Боку»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе было афіцыйна пацьверджана, што аргентынскі клюб «Бока Хуніёрс», за які Фэрнанда пачынаў сваю прафэсійную кар’еру, выкупіў 50% правоў на гульца ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн эўра.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць Фэрнанда й ня быў абраны ў лік гульцоў зборнай Аргентыны да чэмпіянату сьвету 2006 году ў Нямеччыне, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе Кубку Амэрыкі. З тых часоў ён быў сталым чальцом каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2005, 2006, 2015, 2017, 2018
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2005
- Уладальнік кубка Аргентыны: 2015
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2005, 2006
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008
«Вэлес Сарсьфільд»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2013
Аргентына:
- Пераможца алімпійскіх гульняў: 2008
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 ліпеня 2011 году Фэрнанда пабраўся шлюбам з аргентынскай тэнісісткай Жысэле Дулька[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Fernando Gago // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Fernando Gago // FBref (анг.)
- ^ а б в FERNANDO RUBEN GAGO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Рома» арендовала Гаго. sports.ru
- ^ AS Rom holt Gago aus Madrid. transfermarkt.de
- ^ Preacuerdo entre el VCF, Gago y el Real Madrid. valenciacf.com
- ^ "Real held by Valencia in season opener". ESPN Soccernet
- ^ Дулко вышла замуж. sports.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на афіцыйным сайце «Рэалу»
- Фан-сайт Фэрнанда Гага
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Профіль на сайце ESPN
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Бока Хуніёрс» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Вэлес Сарсьфільд» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Футбалісты клюбу «Расінг» Авэльянэда
- Футбалісты клюбу «Гвадаляхара»
- Аргентынскія футбалісты
- Аргентынскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году