Перайсьці да зьместу

Эвэр Банэга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвэр Банэга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1988(1988-06-29)[1][2][3][…] (37 гадоў)
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ньюэлз Олд Бойз
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007 Бока Хуніёрс 28 (0)
2008—2014 Валенсія 136 (9)
2008—2009 Атлетыка Мадрыд 24 (1)
2014—2016 Сэвільля 59 (8)
2014 Ньюэлз Олд Бойз 14 (1)
2016—2017 Інтэрнацыянале 28 (6)
2017—2020 Сэвільля 96 (9)
2020—2024 Аль-Шабаб 94 (18)
2024—4 Ньюэлз Олд Бойз 37 (3)
Зборныя
2007 Аргентына (да 20)[d] 14 (0)
2008 Аргентына (да 23)[d] 6 (0)
2008—2018 Аргентына 65 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сакавіка 2025.

Э́вэр Максіміля́на Даві́д Банэ́га (па-гішпанску: Éver Maximiliano David Banega; нар. 29 чэрвеня 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст саудаўскага клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» і нацыянальнай зборнай Аргентыны, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы.

Банэга зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Бока Хуніёрс». У дарослую каманду трапіў пасьля сыходу асноўнага цэнтральнага паўабаронцы клюбу Фэрнанда Гага ў «Рэал Мадрыд» і, нягледзячы на ​​сваю маладосьць, пасьпяхова яго замяніў. Дэбют Банэгі ў аргентынскай лізе адбыўся 10 лютага 2007 году ў пераможным для «Бокі» матчы супраць «Банфільду». У першы ж год выступаў за клюб стаў адным з ключавых гульцоў «Бокі» й прыцягнуў да сябе ўвагу сэлекцыянэраў вядучых клюбаў Эўропы, сярод якіх у СМІ называліся «Барсэлёна», «Мілян» і «Ювэнтус»[4][5]. Акрамя таго, Банэга стаў рэгулярна выклікацца ў моладзевую зборную Аргентыны, у складзе якой стаў пераможцам чэмпіянату сьвету 2007 сярод гульцоў да 20 гадоў.

5 студзеня 2008 году Банэга падпісаў з гішпанскай «Валенсіяй» кантракт на пяць з паловай гадоў. За ягоны пераход «Валенсія» заплаціла 18 мільёнаў эўра[6]. Ужо праз 8 дзён Банэга дэбютаваў за клюб у матчы чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка Мадрыд», выйшаўшы на замену пасьля перапынку й адгуляўшы ўвесь другі тайм. У дэбютным сэзоне ў Гішпаніі Банэга згуляў 12 матчаў у Ля Лізе й дапамог «Валенсіі» перамагчы ў Кубку Гішпаніі.

У сэзоне 2008—2009 гадоў гуляў у арэндзе за мадрыдзкі «Атлетыка», затым вярнуўся ў склад «кажаноў». Але ў сэзоне 2010—2011 гадоў месца Эвэра ў стартавым складзе «Валенсіі» сумневу ўжо не мянялася. Ён быў задзейнічаны трэнэрам Унаі Эмэры галоўным чынам на пазыцыі плэймэйкера, але таксама адпрацоўваў і ў абароне каманды.

У лютым 2012 году Банэга атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў ня менш за 6 месяцаў — пералом сьцёгнавай косткі[7]. Інцыдэнт адбыўся на заправачнай станцыі: аргентынец забыўся паставіць аўтамабіль на ручны тормаз, і той праехаў яму па назе[8].

У жніўні 2014 году Банэга перайшоў у «Сэвільлю», падпісаўшы кантракт на два гады з магчымасьцю ягонага падаўжэньня яшчэ на адзін год. Сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2008 году Банэга дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргентыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Гватэмалы, які быў пераможаны аргентынцамі зь лікам 5:0. У чэрвені 2008 году ён быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны на Алімпійскія гульні ў Пэкіне.

«Бока Хуніёрс»:

«Валенсія»:

«Сэвільля»:

Аргентына:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]