Перайсьці да зьместу

Дэпартыва Ля-Каруньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэпартыва
Поўная назва Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D.
Заснаваны 1906
Горад Ля-Каруньня, Гішпанія
Стадыён «Рыясор»
Умяшчальнасьць: 34 600
Прэзыдэнт Антоніё Каўсэйра[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2025—2026 Сэгунда, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdeportivo.es (гішп.)​ (галіс.)​ (анг.)

«Дэпарты́ва» (па-гішпанску: Real Club Deportivo de La Coruña) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Ля-Каруньня з правінцыі Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 34 600 гледачоў.

Пераможца чэмпіянату Гішпаніі (2000) і яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Гішпаніі і тройчы Супэркубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЭФА. Да правядзеньня чэмпіянату Гішпаніі клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940). Галоўным праціўнікам клюбу ёсьць іншая каманда з Галісіі — «Сэльта» зь Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.

Першая каманда «Дэпартыва» 1912 году.

У 1902 годзе Хасэ Марыя Абаля вярнуўся дадому ў Ля-Каруньню пасьля навучаньня ў Ангельшчыне, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам зь сябрамі сабралі каманду, якую назвалі Каруньня (гішп. Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі гораду Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучаньня. У сьнежні 1906 году вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клюб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назоў каманды Real Club Deportivo de A Coruña. Каманда рэгулярна ладзіла таварыскія матчы і брала ўдзел у мясцовых лігах, але ў раньнія гады не дасягала посьпеху ў Кубку Гішпаніі. У 1920 годзе нацыянальная зборная Гішпаніі дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Антвэрпэне. Пасьпяховы выступ зборнай павялічыў папулярнасьць футболу, і ў выніку многія каманды набылі прафэсійны статус. Адмыслова была створаная ліга, старт якой быў заплянаваны на сэзон 1928—1929 гадоў.

Дружына 1927 году.

У 1928 годзе «Дэпартыва» ня здолеў кваліфікавацца ў першы ў гісторыі сэзон Першага дывізіёну, замест гэтага выступаючы ў Сэгундзе, дзе фінішаваў восьмым пры дзесяці ўдзельніках. У наступныя гады каманда працягвала змагацца ў дывізіёне, які неўзабаве мусіў перажыць значныя структурныя і геаграфічныя зьмены. У 1932 годзе ў Кубку «Дэпартыва» перамог мадрыдзкі «Рэал», які ў той час у лізе прайшоў увесь сэзон без паразаў. У 1936 годзе пачалася грамадзянская вайна ў Гішпаніі, што змусіла спыніць усе афіцыйныя спаборніцтвы да сэзону 1939—1940 гадоў. У тым годзе карунцы кваліфікаваліся ў этап за павышэньне. Вызначальным стаў апошні матч супраць прынцыповых супернікаў з «Сэльты», якія змагаліся за выжываньне. «Сэльта» перамагла зь лікам 1:0 і засталася ў найвышэйшым дывізіёне, а надзеі «Дэпартыва» на павышэньне былі зруйнаваныя. Аднак у наступным сэзоне клюб усё ж такі дасягнуў плэй-оф за павышэньне і гэтым разам перамог «Мурсію» зь лікам 2:1, атрымаўшы павышэньне ў Ля Лігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. Першы сэзон у элітным дывізіёне клюб скончыў на чацьвертым радку. Аднак у наступныя некалькі гадоў каманда пачала занепадаць, фінішаваўшы спачатку дзявятай, а затым дванаццатай і, нарэшце, у сэзоне 1944—1945 гадоў, чатырнаццатай, што вымусіла каманду спыніць свае выступы ў першым дывізіёне. Імгненнае павышэньне было дасягнута ў наступным годзе, але «Дэпартыва» не ўтрымаўся ў лізе, тым ня менш, адразу вярнуўшыся ў найвышэйшы дывізіён.

У 1940-я гады «Дэпартыва» надумаў пабудаваць новы стадыён «Рыясор», на якім прымае гасьцей дасюль. Гэтая арэна была адкрытая 28 кастрычніка 1944 году лігавым матчам супраць «Валенсіі». У гэты час ключавым гульцом каманды быў брамнік Хуан Акуньня. Ён атрымаў чатыры трафэі Саморы паміж 1942 і 1951 гадамі, што зрабіла яго другім брамнікам у гішпанскай лізе з найбольшым лікам узнагародаў. Клюб скончыў сэзон 1948—1949 гадоў на дзясятым месцы. Наступны сэзон прынёс першае вялікае дасягненьне ў лізе, бо «Дэпартыва» фінішаваў другім, усяго адзін пункт саступіўшы мадрыдзкаму «Атлетыка». Галоўным трэнэрам карунцаў быў аргентынец Алехандра Скапэльлі, які прывёў у клюб групу паўднёваамэрыканскіх гульцоў, сярод якіх былі Хуліё Каркуэра, Асвальда Гарсія, Рафаэль Франка і Дагабэрта Моль. Гэтая група зрабіла каманду больш канкурэнтаздольнай і дазволіла ёй утрымацца ў найвышэйшым дывізіёне дзевяць сэзонаў запар.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хэрман Парэньнё Edit this on Wikidata 1993
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыя Альтыміра Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Арнаў Комас Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Бэльгіі Аб Люка Нубі Edit this on Wikidata 2005
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Даніель Барсія Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Марк Касадо (ар. Барсэлёна) 2003
7 Сьцяг Габону Нап П’ер-Эмэрык Абамэянг 1989
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Дыега Вільярэс Edit this on Wikidata (капітан) 1996
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Закарыя Эдагшуры Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Ерэмай Эрнандэс Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Давід Мэльля Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг Італіі Аб Джакама Квальята Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Лео Раман Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Рыкі Радрыгес Edit this on Wikidata 1997
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Ляўрэйра Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Італіі ПА Лярэнца Аматуччы Edit this on Wikidata 2004
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхэліньнё Edit this on Wikidata (ар. Рома) 1997
18 Сьцяг Даніі ПА Ёнатан Асп Енсэн Edit this on Wikidata 2006
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Люісьмі Крус Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Уругваю Аб Хасэ Марыя Хімэнэс (ар. Атлетыка) 1995
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Марыё Сарыяна Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Польшчы Аб Брайт Эдэ Edit this on Wikidata 2007
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Чыма Навара Edit this on Wikidata 1990
24 Сьцяг Гішпаніі Нап Адама Траарэ Edit this on Wikidata 1996
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Альвара Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1998
32 Сьцяг Камэруну Нап Біл Нсанго Edit this on Wikidata 2004
37 Сьцяг Гішпаніі ПА Наэ Карыльлё Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]