Паблё Аймар
| Паблё Аймар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лістапада 1979[1][2][3] (46 гадоў)
| |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2000 | Рывэр Плэйт | 82 (21) |
| 2001—2006 | Валенсія | 162 (27) |
| 2006—2008 | Рэал Сарагоса | 53 (5) |
| 2008—2013 | Бэнфіка | 107 (12) |
| 2013—2014 | Джахор Дарул Такзім[d] | 8 (2) |
| 2015 | Рывэр Плэйт | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 1997 | Аргентына (да 20)[d] | 7 (1) |
| 1999—2009 | Аргентына | 52 (8) |
Паблё Сэзар Аймар (па-гішпанску: Pablo Cesar Aimar; нар. 3 лістапада 1979 году, Рыё-Куарта, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паблё Аймар пачаў займацца футболам у школе аргентынскага клюбу «Эстудыянтэс». Там на яго зьвярнуў увагу тагачасны трэнэр «Рывэр Плэйт» — Даніель Пасарэльля, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рывэру»[4]. 11 жніўня 1996 году ва ўзросьце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргентыны за галоўную каманду «мільянэраў» і ў тым жа сэзоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Празь некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывэр Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амэрыкі.
«Валенсія»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На Паблё прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барсэлёна»[5], але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое ягоных суайчыньнікаў[6]. Трансфэр Аймара, то бок 24 млн даляраў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».
У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як гулец стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго й усю каманду спасьцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паразу ў сэрыі пэнальці мюнхэнскай «Баварыі». У наступным сэзоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты посьпех, дадаўшы да гішпанскага тытулу перамогу ў Кубку УЭФА й Супэркубку Эўропы.
Працяг
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагосу», якая заплаціла за аргентынца 11 млн эўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Паблё назвалі гэты трансфэр «самым важным у гісторыі клюбу»[7]. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагону ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Caрагоса» вылецела зь Ля Лігі, і ён вырашыў зьмяніць клюб. Новым месцам працы Аймара стала «Бэнфіка»[8].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1999 годзе Паблё ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргентыны. Аймар браў удзел ў чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргентыны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны (3): 1997, 1999 (а), 2000 (к)
- Уладальнік Супэркубка Лібэртадорэс: 1997
«Валенсія»:
- Чэмпіён Гішпаніі (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2004
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2004
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі (4): 2009, 2010, 2011, 2012
«Джахор Дарул Такзім»:
- Чэмпіён Малайзіі: 2014
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аргентына:
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pablo Aimar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Pablo Aimar // FBref (анг.)
- ↑ Pablo César Aimar Giordano // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Пабло Аймар — чересчур серьёзный «шут». «Советский спорт»
- ↑ «Валенсия» не упустит Пабло Аймара! sports.ru
- ↑ Аймар достался «Валенсии» за 15 млн долларов. sports.ru
- ↑ Пабло Аймар меняет «Валенсию» на «Сарагосу». sport.ru
- ↑ В четверг Аймар подпишет с «Бенфикой» трёхлетний контракт. championat.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Бэнфікі»
- Профіль на сайце PortuGOAL
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo
- Статыстыка на National Football Teams