Эрнан Крэспа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрнан Крэспа
Эрнан Крэспа
Hernan Jorge Crespo
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1975 (48 гадоў)
Флярыда, Аргентына
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Дугаіль (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1993—1996
1996—2000
2000—2002
2002—2003
2003—2008
2004—2005
2006—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2012
Рывэр Плэйт
Парма
Ляцыё
Інтэрнацыянале
Чэлсі
Мілян
Інтэрнацыянале
Інтэрнацыянале
Джэноа
Парма
62 (24)
116 (62)
54 (39)
17 (7)
49 (20)
28 (11)
49 (18)
14 (2)
16 (5)
46 (10)
Зборныя
1995—2007 Аргентына 64 (35)
Трэнэрскія клюбы
2019—2020
2020—2021
2021
2022—
Банфільд
Дэфэнса і Хустысія
Сан-Паўлу
Аль-Дугаіль

Эрнан Крэспа (па-гішпанску: Hernan Jorge Crespo, нарадзіўся 5 ліпеня 1975 году, Флярыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст і зараз футбольны трэнэр. У 1995—2007 гадах — гулец зборнай Аргентыны. Уключаны ў афіцыйны сьпіс 100 найлепшых футбалістаў сьвету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годзьдзя ФІФА. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам катарскага клюбу «Аль-Дугаіль».

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэспа дэбютаваў у клюбе «Рывэр Плэйт» у сэзоне 1993/1994, забіў у дэбютным сэзоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргентыны («апэртура»-1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргентыны ў складзе «Рывэр Плэйту». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывэр» да перамогі ў Кубку Лібэртадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргентыны Крэспа заваяваў срэбны мэдаль і стаў лепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.

У жніўні 1996 году Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сэзоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЭФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсэльскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.

У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Ляцыё» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сэзоне ў «Лацыё» Крэспа стаў лепшым бамбардзірам Сэрыі А з 26 галамі.

У 2002 годзе мілянскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналда. За адзін сэзон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Сэрыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе Чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусьціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шматлікія лічылі, што ён ужо ня выйдзе на свой ранейшы ўзровень.

У жніўні 2003 году Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лёнданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клюбе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасьля таго, як улетку 2004 году «Чэлсі» ўзначаліў Жузэ Маўрыньню, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілян». У «Міляне» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сэзон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/2005 не дапамаглі «Міляну» атрымаць перамогу над «Лівэрпулем».

Пасьля пасьпяховага сэзону Крэспа ў «Міляне» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лёнданскі клюб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Ангельшчыны, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі Чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сэзоне 2005/2006.

У жніўні 2006 году ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у мілянскі «Інтэр». У сьнежні 2006 году Крэспа забіў свой 125-ы гол у Сэрыі А.

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 году ў матчы супраць Баўгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах Чэмпіянатаў сьвету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён зьяўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Аргентыны ў адборачных турнірах Чэмпіянату сьвету. Выступаў на Кубку Амэрыкі — 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў наступныя матчы турніру.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]