Хэтафэ (футбольны клюб)
| Хэтафэ | ||||||
| Поўная назва | Getafe Club de Fútbol, S.A.D. | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1983 | |||||
| Горад | Хэтафэ, Гішпанія | |||||
| Стадыён | Калізэй Альфонса Пэрэс Умяшчальнасьць: 16 500 | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
| · 2024—2025 | 13 месца | |||||
| ||||||
getafecf.com (гішп.) | ||||||
«Хэта́фэ» (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай спартовы клюб «Хэтафэ»[2] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».
Найвышэйшым дасягненьнем клюбу лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фіналу кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадах. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі. Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб «Леганэс». Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спартовае таварыства Хэтафэ быў заснаваны ў 1923 годзе[3] і выступаў толькі ў ніжэйшых дывізіёнах з 1928 па 1932 гады. Па грамадзянскай вайне ў Гішпаніі ў 1945 годзе пяць мясцовых жыхароў Хэтафэ, як то Энрыке Кандэс Гарсія, Аўрэліё Міранда Аляварыя, Антоніё Карэдар Лясана, Мануэль Сэрана Вэргара і Мігель Кубэра Франсэс, сустрэліся ў мясцовым бары і пастанавілі стварыць мясцовую каманду. Афіцыйнай датай утварэньня клюбу ўважаецца 24 лютага 1946 году[2].

Спачатку клюб гуляў на Кампа-дэль-Рэхім’ента-дэ-Артылерыя, на якім адсутнічалі брамавыя слупы. Неўзабаве пасьля гэтага клюб пераехаў на Сан-Ісыдра, які месьціўся ў сучасным грамадзкім спартовым цэнтры Сан-Ісыдра. Тут «Хэтафэ» далучыўся да трэцяга дывізіёну пасьля перамогі над «Вільярабледай» у сэзоне 1956—1957 гадоў. У сэзоне 1957—1958 гадоў «Хэтафэ» ледзь не прасунуўся у другі дывізіён, але пацярпеў паразу ад «Альмэрыі»[4]. 2 верасьня 1970 году клюб адкрыў свой уласны стадыён па вяртаньні ў трэці дывізіён. Пад кіраўніцтвам старшыні Франсіска Вары каманда атрымала перамогу над «Мічэлінам» зь лікам 3:1. У тым сэзоне каманда захавала сваё месца ў трэцім дывізіёне, а праз шэсьць гадоў упершыню трапіла ў другі дывізіён[5].
Аматары клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12 000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюбу ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША і Мэксыцы. У 2007 годзе была створаная суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.
У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Абрама, Майсея і Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу. Усе галоўныя перамогі клюбу сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 21 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.)