Перайсьці да зьместу

Мальёрка Пальма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальёрка
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Прэзыдэнт Эндзі Колбэрг[d]
КіраўнікРобэрт Сарвэр[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2025—2026 Ля Ліга, 18 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdmallorca.es (кат.) (гішп.) (анг.)

«Мальёрка» (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з вострава Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе. У 2003 годзе балеарцы ўпершыню ў сваёй гісторыі сталі ўладальнікамі Кубка Гішпаніі, адолеўшы ў фінале супраціў «Рэкрэатыва». Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

Першы матч «Мальёркі» супраць рэзэрвовай каманды «Барсэлёны» 25 сакавіка 1916 году.

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэйвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэо Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова была разьлічаная на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады. Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Мальёрка» страціла месца ў Ля Лізе. У студзені 2016 году, калі каманда была пагрозай вылету ў трэці дывізіён, клюб за крыху больш за 20 млн эўра набыў амэрыканскі інвэстар Робэрт Сарвэр і былы гулец НБА Стыў Нэш[2]. 4 чэрвеня 2017 году каманда ўсё ж такі апусьцілася ў трэці дывізіён упершыню з 1981 году[3]. Аднак, тамака «Мальёрка» не затрымалася, бо ўжо ў наступным сэзоне павярнулся ў другі дывізіён праз плэй-оф.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]