Перайсьці да зьместу

Гендырых (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Genderich
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gendo + Rih
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гендрых, Гендрык, Гандрык, Гентарык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґендырых»

Гендырых, Гендрых, Гендрык (Гандрык, Гентарык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гандарык, Гендырых, Гендрых або Гендрык (Gandaricus, Genderich, Gendrich, Gendricus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Gentile, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].

Паходжаньне прозьвішча Гендрык (лет. Geñdrikis) ад германскага імя Genderich прызнаецца ў «Слоўніку летувіскіх прозьвішчаў»[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Genderyk[7].

У Прусіі бытавала імя Genderik (1361 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Regina Gandrik (1777 год)[9]; Annikke Gentarik (1782 год)[10]; Jan Giendrich (1916 год)[11].

Гендырых — шляхецкі герб, нададзены ў 1569 годзе капітану морскай варты Рэчы Паспалітай Эразму Гендырыху[13].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne dans les registres de comptes de l’Hôtel-Dieu de Soissons au XVe siècle // L’Onomastique, témoin de l’activité humaine. Actes du Colloque d’onomastique du Creusot (mai/juin 1984). — Paris, 1985. P. 322.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 595.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  6. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 651.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 204.
  9. ^ https://www.online-ofb.de/famreport.php?ofb=russ&ID=I125515&lang=de Regina GANDRIK], Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  10. ^ Annikke GENTARIK, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. ^ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 14.
  13. ^ Szymański J. Herbarz rycerstwa polskiego z XVI wieku. — Warszawa: DiG, 2001. S. 75.