Сугінт
Суґінт лац. Sugint / Suhint | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sugo + Gentt Sugo + суфікс з элемэнтам -нд- (-nd-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сугент, Сукінт, Сагінт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Суґінт» |
Сугінт (Сугент, Сукінт, Сагінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сугент або Сугант (Sugenti, Sugant[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова суг- (імя ліцьвінаў Жугар; германскае імя Sugarius) паходзіць ад стараверхненямецкага saugen 'маўчаць' або ад асновы суд- (сут-)[3], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[4].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Сугант (Sugont)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sagynthe Naywaithen zoen (23 студзеня 1406 году)[6]; Dalna Sugynthen son (13 чэрвеня 1406 году)[7]; чоловеки… Сукинть (1440—1492 гады)[8]; село Сукгинты (травень 1584 году)[9]; nieboszczyka pana Jerzego Stanisławowicza Walentynowicza Suginta… pana Jozepha у Dawida Jerzewiczow Sugintow… od paniey Zophiy Bałtromieiewny Preykintowny Jerzyney Sugintowey (16 траўня 1640 году)[10]; Daniel Sugint… Jan Sugint… Józef Sugint… Michał Jakubowicz Sugint (1667 год)[11]; Józef Sugint… Hieronim Sugint… z P. Jerzym Sugintem… Adam Sugint… Jan Sugint… Andrzej Sugint… na miejscu P. Kazimierza Suginta (1690 год)[12]; Suginty (1744 год)[13]; Stefania Sugent (1913 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дальна Сугінтавіч — літоўскі баярын з Расенаў, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Станіслаў Валентынавіч Сугінт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1594 годзе[15]
Сугінты гербу ўласнага і Сугінтовічы — літоўскія шляхецкія роды[16].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Сугента і Сугент у летувізаваных формах[17].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 254.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 450.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 440.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 123.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 128.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 70 (1582—1585 гг.). — Менск, 2008. С. 112.
- ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 204—206.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 417.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 84—85, 120, 123, 127, 204.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Rudomino, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 95.
- ^ Polska encyklopedia szlachecka. T. 11. — Warszawa, 1938. S. 210.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 854.