Перайсьці да зьместу

Вігінт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wigent
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wigo + Gentt
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вігінт»

Вігінт — мужчынскае імя.

Вігент (Wigent) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Викгинъту семъица (1440—1492 гады)[3]; Józef Wigintowicz (1806 год)[4].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1578.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  4. ^ Daugi, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego