Марчэл Чалаку
Марчэл Чалаку | |
па-румынску: Marcel Ciolacu | |
19 сьнежня 2012 — 2016 | |
29 чэрвеня 2017 — 16 студзеня 2018 | |
Папярэднік | Сэвіл Шайдэх |
Наступнік | Віярэль Штэфан[d] |
21 сьнежня 2016 — 18 сьнежня 2020 | |
29 траўня 2019 — 18 сьнежня 2020 | |
Папярэднік | Лівію Драгня[d] |
Наступнік | Людовік Орбан[d] |
24 красавіка 2017 — 8 кастрычніка 2017 | |
старшыня[d] (Сацыял-дэмакратычная партыя)
|
|
з 27 лістапада 2019 | |
Папярэднік | Віярыка Дэнчылэ[d] |
чэрвень 2008 — сьнежань 2012 | |
з 21 сьнежня 2020 | |
23 лістапада 2021 — 15 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Людовік Орбан[d] |
Наступнік | Альфрэд-Робэрт Сымоніс[d] |
з 15 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Нікалае Чукэ |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 лістапада 1967 (57 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Ён-Марчэл Чалаку (па-румынску: Ion-Marcel Ciolacu; нар. 28 лістапада 1967 году[2], Бузэў, Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзяяч. Прэм’ер-міністар Румыніі з 15 чэрвеня 2023 году. Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі (СДП).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і кадравага вайскоўца, камандзіра ў адстаўцы Ёна Чалаку, лётчыка, узнагароджанага Ганаровым знакам Вайскова-паветраных сілаў. Праўнік паводле адукацыі, выпускнік Экалагічнага ўнівэрсытэту Бухарэсту (1995). У 2012 годзе атрымаў ступень магістра ў галіне кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі[3].
Пачаў браць удзел у палітычнай дзейнасьці ў межах Фронту нацыянальнага выратаваньня, да якога далучыўся ў 1990 годзе. Потым быў сябрам партыі Дэмакратычнага фронту нацыянальнага выратаваньня, якая ператварылася ў Партыю сацыял-дэмакратыі Румыніі, перайменаваную ў 2001 годзе ў Сацыял-дэмакратычную партыю. Займаў розныя пасады ў структурахпартыі і ейнай моладзевай арганізацыі. У 2010 годзе стаў старшынём партыі ў Бузэў, а ў 2015 годзе ачоліў ейныя структуры ў акрузе[2]. Працаваў юрыдычным раднікам. У 2005 годзе быў часовым прэфэктам (прадстаўніком ураду) у павеце Бузэў. У 2007—2008 гадах у якасьці выканаўчага дырэктара кіраваў кампаніяй Urbis Serv S.R.L. З 2008 па 2012 гады займаў пасаду віцэ-мэра Бузэў[2][3].
Упершыню абраны ў Палату дэпутатаў у 2012 годзе. Ён пасьпяхова балятаваўся на пераабраньне на выбарах 2016 году[3]. У чэрвені 2017 году быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра ва ўрадзе Міхая Тудосэ[4]. У студзені 2018 году падаў у адстаўку на знак салідарнасьці з прэм’ер-міністрам Тудосэ, які таксама зышоў з сваёй пасады[5], пакінуўшы пасаду ў тым жа месяцы.
У траўні 2019 году ён стаў новым старшынём ніжняй палаты румынскага парлямэнту[6], якую ён ачольваў да сьнежня 2020 году. З канца 2019 году таксама выконваў абавязкі старшыні партыі. Абраны новым лідэрам партыі ў жніўні 2020 году[7]. У тым жа годзе ачоленыя ім сацыял-дэмакраты атрымалі найбольшую колькасьць месцаў у абедзьвюх палатах парлямэнту, аднак яны засталіся ў апазыцыі. Ейны лідэр быў пераабраны ў Палату дэпутатаў[8]. У лістападзе 2021 году, пасьля заключэньня кааліцыйнага пагадненьня паміж Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Нацыянальна-дібэральнай партыяй ды Дэмакратычнага зьвязу вугорцаў, Марчэл Чалаку вярнуўся на пасаду старшыні Палаты дэпутатаў[9].
12 чэрвеня 2023 году Нікалае Чукэ з Нацыянал-лібэральнай партыі пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра, выконваючы кааліцыйнае пагадненьне, якое прадугледжвала ягоную замену прадстаўніком сацыял-дэмакратаў падчас бягучага парлямэнцкага тэрміну[10]. Новым старшынём ураду быў прызначаны Марчэл Чалаку[11], які сышоў з пасады сьпікера ніжняй палаты парлямэнту. 15 чэрвеня новы ўрад, які быў сфармаваны выключна сацыял-дэмакратамі і нацыянал-лібэраламі, быў зацьверджаны парлямэнтам. Кабінэт міністраў лідэра сацыял-дэмакратаў пачаў працаваць у той жа дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Кляўс Яганіс падпісаў указ аб ягоным прызначэньні і прывёў да прысягі сябраў ураду[12][13].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына. Валодае ангельскай і францускай мовамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://romania.europalibera.org/a/marcel-ciolacu-supravietuitorul-mentorilor-sai-de-la-ion-vasile-si-victor-ponta-la-liviu-dragnea/30293212.html
- ^ а б в Ion-Marcel Ciolacu, propus vicepremier fără portofoliu (fișă biografică) (рум.). agerpres.ro (2017-06-28). Праверана 2018-01-02 г. Архіўная копія ад 16 ліпеня 2017 г.
- ^ а б в Ion-Marcel Ciolacu (рум.). cdep.ro. Праверана 2018-01-02 г. Архіўная копія ад 25 сакавіка 2023 г.
- ^ Ministers of Mihai Tudose Cabinet take oath of office (анг.). agerpres.ro (2017-06-29). Праверана 2018-01-02 г. Архіўная копія ад 23 кастрычніка 2017 г.
- ^ Vicepremierul Marcel Ciolacu a demisionat şi el: Mă voi întoarce cu fruntea sus în Parlament (рум.). digi24.ro (2018-01-16). Праверана 2018-01-29 г.
- ^ Deputatul PSD Marcel Ciolacu a fost ales președinte al Camerei Deputaților cu 172 de voturi. Turcan a obținut abia 100 de voturi (рум.). g4media.ro (2019-05-29). Праверана 2019-07-03 г.
- ^ Marcel Ciolacu elected PSD chairman (анг.). romaniajournal.ro (2020-08-23). Праверана 2020-08-24 г.
- ^ Rezultate finale alegeri parlamentare 2020. Cine sunt senatorii și deputații din fiecare județ (рум.). digi24.ro (2020-12-10). Праверана 2020-12-12 г.
- ^ Marcel Ciolacu este noul preşedinte al Camerei Deputaţilor: 217 voturi „pentru” (рум.). mediafax.ro. Праверана 2021-11-24 г.
- ^ Romanian Prime Minister Transfer Moves Forward Following Settlement Of Teacher Strike (рум.). rferl.org (2023-06-12). Праверана 2023-06-15 г.
- ^ Romanian president taps new premier to form government in agreed power swap (анг.). reuters.com (2023-06-13). Праверана 2023-06-15 г.
- ^ Miniștrii noului Guvern Ciolacu au depus jurământul. Iohannis: Cel mai important este să vă străduiți să rezolvați problemele României (рум.). digi24.ro (2023-06-15). Праверана 2023-06-15 г.
- ^ Decret semnat de Președintele României, Klaus Iohannis, pentru numirea Guvernului României (рум.). presidency.ro (2023-06-15). Праверана 2023-06-15 г.