Перайсьці да зьместу

Сацыял-дэмакратычная партыя (Румынія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сацыял-дэмакратычная партыя
па-румынску: Partidul Social Democrat
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Сорын Грындзяну[d]
Дата заснаваньня 16 студзеня 2001
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыялізм, сацыяльны кансэрватызм, левы папулізм[d], камунітарыянізм, сацыял-дэмакратыя[d] і левы нацыяналізм[d]
Колькасьць 509 000
Афіцыйны сайт psd.ro (рум.)

Сацыял-дэмакратычная партыя (па-румынску: Partidul Social Democrat) — найбуйнейшая сацыял-дэмакратычная[1][2] палітычная партыя ў Румыніі, а таксама найбуйнейшая партыі краіны[3]. Была закладзеная Ёнам Іліеску, першым дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Румыніі на ўсеагульных выбарах 1990 году[4][5]. Партыя ўваходзіць у Нацыянальную кааліцыю за Румынію, якая лічыцца аўтарытарна-кансэрватыўным зьвязам.

Як і Партыя эўрапейскіх сацыялістаў (ПЭС) Сацыял-дэмакратычная партыя мае левацэнтрысцкі ўхіл[6], часам апісваецца як прагматычная партыя[7]. У адрозьненьне ад большасьці заходнееўрапейскіх сябраў ПЭС ды іншых левацэнтрысцкіх і сацыял-дэмакратычных партыяў у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, партыя мае мяккія эўраскептычныя[8] погляды[9], але нэўтральна ставіцца ў дачыненьні да эўрапейскай інтэграцыі[10].

  1. ↑ Almeida, Dimitri (2012). «The Impact of European Integration on Political Parties: Beyond the Permissive Consensus». CRC Press. — С. 71. — ISBN 9781136340390.
  2. ↑ «Romania — Political parties». European Election Database.
  3. ↑ Nordsieck, Wolfram (2020). «Parties and Elections in Europe». Parties and Elections in Europe.
  4. ↑ Hogea, Alina. «Coming to Terms with the Communist Past in Romania: An Analysis of the Political and Media Discourse Concerning the Tismăneanu Report». Studies of Transition States and Societies. 2: 16—30.
  5. ↑ Tismăneanu, Vladimir (7.07.2011). «225. Romania’s First Post-Communist Decade: From Iliescu to Iliescu». Wilson Center.
  6. ↑ «Top 30 partide politice din România». The New Federalist.
  7. ↑ Păun, Carmen (13.12.2016). «Pragmatism is a winner for Romanian Left». Politico.
  8. ↑ Gurzu, Anca (13.03.2019). «Romania’s rulers take Euroskeptic turn». Politico.
  9. ↑ Gherghina, Sergiu (25.02.2019). «Friends or Foes? Romania and the Council Presidency». Europa Nu.
  10. ↑ «Romania». Europe Elects.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]